Молодые футболисты Ушачского района прибавляют в мастерстве

Общество

Сёлетнюю восень не назавеш цёплай, але гэта не перашкаджае юным ушацкім спартсменам весці гарачыя футбольныя баталіі.

Феерычнай перамогай ушачан завяршылася матчавая сустрэча паміж юнакамі 1996-98 гадоў нараджэння нашага і Глыбоцкага раёнаў. На 8 галоў ушацкіх футбалістаў сапернікі адказалі толькі двума дакладнымі ўдарамі. Увогуле, каманда гэтага ўзросту даволі моцная і перспектыўная. Упэўненую гульню паказвае галкіпер Андрэй Бутоўскі. Палявыя ігракі Ілья Васілеўскі, Віктар Шчэкачыхін, Саша Кучаронак, Дзіма Мароз, Жэня Мялешка, Андрэй Клямяценка гулялі за футбольныя клубы «Нафтан» і «Полацк» у спаборніцтвах сярод юнакоў адпаведнага ўзросту. Удасканальваюць сваё майстэрства Улад Сазонаў, Ігар Шаблоўскі, Алег Манецкі, Максім Красноў, Жэня Шчэрбік, Саша Кісялёў. Дапамагаюць камандзе таленавітыя футбалісты з Арэхаўскай, Ільюшынскай, Кубліцкай школ Паша Літвінаў, Ігар Тарасевіч, Сяргей Гардзіёнак, Сяргей Волах, Стас Сабін, Дзіма Падгол, якіх падрыхтавалі выкладчыкі У.Качко, Д.Дрозд і А.Гулевіч. У цяперашні час некаторыя з членаў каманды, паступіўшы ў навучальныя ўстановы Віцебска і Наваполацка, трэніруюцца ў юнацкіх камандах футбольных клубаў гэтых гарадоў, што дае ім выдатную магчымасць для спартыўнага росту.

Пераймаюць эстафету юнакоў і футбалісты маладзейшага ўзросту, аб чым сведчыць, напрыклад, іх удалае выступленне ў восеньскім турніры па футболе сярод хлопчыкаў 2002-2004 гадоў нараджэння. У трохдзённых спаборніцтвах, якія праходзілі ў канцы верасня ў Полацку, акрамя ўшачан і гаспадароў прымалі ўдзел футбалісты з Наваполацка і Глыбокага. У выніку каманда нашай ДЮСШ, у склад якой уваходзілі вучні Ушацкай, Арэхаўскай і Ільюшынскай школ, стала пераможцам турніру.

В.ЛУК’ЯНЕНКА, трэнер Ушацкай ДЮСШ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *