Ушачские молодые «дружинники» — одни из лучших в области

Общество

Іх не палохаюць ні дождж, ні слота і, тым больш, рэзкі паварот ці касагор: яны прайшлі загартоўку ў рэйдах і на дзяжурствах, ахоўваючы разам з супрацоўнікамі міліцыі грамадскі парадак, забяспечваючы стабільнасць і захаванасць закону ў грамадстве, папярэджваючы правапарушэнні ў маладзёжным асяроддзі. Яны – добраахвотныя дружыннікі.

Аб тым, што гэтыя маладыя людзі валодаюць не толькі выдатнай фізічнай падрыхтоўкай, але і патрэбнымі тэарэтычнымі ведамі, даказала абласная спартакіяда сярод маладых членаў добраахвотных дружын, якая праходзіла ў Віцебску напрыканцы верасня. Удзел у ёй прыняло 25 каманд з усіх рэгіёнаў вобласці. Дружыннікі выяўлялі мацнейшых у кіданні гранаты, бегу на 100 метраў, комплексе сілавых практыкаванняў, перацягванні каната і іншым.

Каманду Ушацкага раёна на спаборніцтвах прадставілі камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №11 Ушацкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Лабань, трэнер па дзюдо ДЮСШ Дзмітрый Гардзіёнак, начальнік каравула пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 РАНС Мікалай Шустроў, вадзіцель Ушацкага РАНС Сяргей Бугай і вадзіцель УП ЖКГ Аляксей Селявёнак. Добра справіліся хлопцы з праходжаннем паласы перашкод, паказаўшы сярод усіх каманд-удзельніц трэці вынік. А падчас праверкі прававой і медыка-санітарнай падрыхтоўкі ўшацкім памочнікам міліцыі ўвогуле не было роўных. У агульным заліку каманда маладых членаў добраахвотных дружын нашага раёна заняла ганаровае пятае месца.К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *