Ушачские коммунальники

К профессиональному празднику

Ці можна выбраць самую неабходную прафесію? Адну, напэўна, не атрымаецца, а вось калі некалькі, то ў гэтым спісе абавязкова будуць камунальнікі.

І паказальны выпадак паўстае ў памяці заўсёды. На вечары-сустрэчы выпускнікоў адзін з удзячных аднакласнікаў расказваў свайму былому аднакласніку-выдатніку пра месца працы. “Я сяджу за пультам водаканала, і калі ўсяго на пяць хвілін не так пераключу пульт, паўгорада застанецца без вады”.

Няма вады, не надта цёпла ў кватэрах, не расчышчаны вуліцы, пустая пясочніца ў двары… Гэта ўсё да службы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якая пры дэфіцыце сродкаў імкнецца, каб мы з вамі менш адчувалі нязручнасці.

Да абслугоўвання ўсяго гарпасёлка далучыліся і практычна ўсе дарогі па населеных пунктах, цеплавыя сеткі і водазабеспячэнне, і няма такога сезона, каб камунальнікі былі без работы, і такога дня, каб не паступалі званкі. Сёлетнюю ж зіму ўсе службы былі запатрабаваны больш чым калі. Да традыцыйных абавязкаў далучыліся і незапланаваныя – моцных маразоў не вытрымалі многія водаправодныя сеткі, штодня камунальнікаў чакалі прыкладна ў 20 вёсках раёна. Быў падоўжаны рабочы дзень і прыцягвалася дадатковая тэхніка для расчысткі дарог. А зараз вось і паводка.

Былі, канечне, і застаюцца незадаволеныя, аднак пераважна з-за таго, што не хапае сродкаў. А вось у чым нельга адказаць камунальнікам – гэта ў хуткім рэагаванні на паступіўшыя звароты, імкненні разабрацца ў сітуацыі і дапамагчы людзям. Прычым, пры ўхіленні няспраўнасці яны часта працуюць і ў няўрочны час.

Іх работа вельмі часта нябачная, паколькі недзе там – пад зямлёй, у падвалах, на гарышчах. Аднак менавіта па ёй ацэньваюць знешні выгляд горада.

У пятніцу вялікі калектыў камунгаса сабраўся на ўрачыстасць з нагоды прафесійнага свята. На сцэну падымаліся людзі, работа якіх адзначана. Ёсць сёлета і вельмі высокія ўзнагароды. Званне “Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі” прысвоена галоўнаму бухгалтару прадпрыемства Людміле Васільеўне Губанковай. Ганаровую грамату міністэрства атрымаў брыгадзір арэхаўскага ўчастка Віктар Міхайлавіч Шыркевіч. Людзі, якія практычна ўсё сваё жыццё прысвяцілі камунальнай гаспадарцы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *