День пожилых людей отметят более 5 тысяч пенсионеров Ушачского района

В общественных организациях

1 кастрычніка ў нашай краіне традыцыйна адзначаецца Дзень пажылых людзей. На сённяшні час у Беларусі гэту дату сустрэне больш 2,5 мільёна чалавек — пенсійнага ўзросту дасягнула 27 працэнтаў насельніцтва. Ва Ушацкім раёне гэты паказчык яшчэ большы, у нас пражывае 5360 пенсіянераў (больш трэцяй часткі насельніцтва), з якіх, безумоўна, гонарам і сумленнем з’яўляюцца 64 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, 3860 ветэранаў працы.

Прэзідэнт краіны назваў пенсіянераў “самай актыўнай часткай грамадства і апорай дзяржавы”, таму і клопат аб старэйшым пакаленні з’яўляецца прыярытэтам палітыкі нашай краіны.

Старэйшыя пакаленні адстаялі незалежнасць нашай Радзімы, аднаўлялі народную гаспадарку ў пасляваенныя гады і зараз актыўныя ўдзельнікі ўсіх грамадска-палітычных мерапрыемстваў, праводзімых органамі ўлады, займаюцца выхаваннем моладзі ў духу патрыятызму і любові да сваёй краіны.

Шмат людзей, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, працягваюць працаваць, ўносячы свой уклад у развіццё эканомікі і грамадства.

Наша дзяржава шмат робіць для якаснага паляпшэння жыцця людзей пенсійнага ўзросту, але многае залежыць і ад нас, ад нашай ініцыятывы, жадання жыць лепш і цікавей.

Ушацкая раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў за мінулы год стварыла тры новыя пярвічныя арганізацыі – з ліку пенсіянераў райвыканкама, раённага вузла паштовай сувязі, аддзела культуры. Пярвічныя арганізацыі ветэранаў актыўна дзейнічаюць, іх старшыні з’яўляюцца надзейнымі памочнікамі прэзідыума раённага савета ў ажыццяўленні ветэранскіх спраў. Сярод лепшых кіраўнікоў тэрытарыяльных “пярвічак” хочацца адзначыць старшынь Касарской пярвічнай арганізацыі Ільюшэвіч Лідзію Гаўрылаўну, Дубраўскай – Кучко Алену Захараўну, Глыбачскай — Кулагу Івана Сямёнавіча, Жарскай – Макрыдзіну Тамару Іванаўну, Старасельскай – Марковіч Галіну Іванаўну, Ільюшынскай – Аўтух Таццяну Віктараўну. Сярод “пярвічак” устаноў і прадпрыемстваў гарпасёлка выдзяляюцца актыўнасцю ветэранскія арганізацыі льнозавода (старшыня – Жогаль Зінаіда Еўдакімаўна), лясгаса (Фамін Васіль Сямёнавіч), райспажыўтаварыства (Лукашонак Вялянціна Мікалаеўна), райбальніцы (Шарыпенка Людміла Міхайлаўна).

У.МАЛАТКАВЕЦ, старшыня Ушацкага раённага савета ветэранаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *