Вопросы социальной поддержки населения обсудили в Ушачском районе при проведении Единого Дня информирования неселения

Зваротная сувязь

Члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы, якую ўзначальвае старшыня райвыканкама Віктар Віктаравіч Родзіч, наведалі працоўны калектыў даччынага камунальнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства «Ушацкая ПМК-66».

Як падкрэсліла, адкрываючы сустрэчу, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Мікалаеўна Захарэнка, задачай правядзення адзінага дня інфармавання насельніцтва ставіцца не толькі асвятленне асобных тэм сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, вобласці, раёна, але і наведванне калектываў, у тым ліку і праблемных, каб з першых вуснаў пачуць пра сітуацыю, што склалася на прадпрыемстве, праз дыялог прадстаўнікоў улады і простых працаўнікоў знайсці падыходы і механізмы для вырашэння вытворчых задач, выканання прагнозных паказчыкаў.

З асноўнай тэмай прысутных азнаёміла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Пятроўна Васілеўская. Будаўнікі даведаліся аб прымаемых мерах па сацыяльнай падтрымцы насельніцтва, якая ўключае ў сябе выплату сацыяльных дапамог, прадстаўленне грамадзянам асобных ільгот, сацыяльных паслуг і іншае. Больш падрабязна спынілася С.Васілеўская на льготах і гарантыях, якія прадугледжаны дзяржавай мнагадзетным сем’ям і сем’ям, выхоўваючым дзяцей-інвалідаў, на рабоце тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ушацкага раёна.

Зала адміністрацыйнага будынка з лёгкасцю ўмясціла гасцей і калектыў арганізацыі, бо зараз тут працуе каля 100 чалавек, хаця ў недалёкім мінулым было ўдвая больш.

В.В.Родзіч месца правядзення сустрэчы выбраў невыпадкова. Праблемы, якія зараз існуюць у будаўнічай галіне раёна, знаходзяцца на асаблівым кантролі старшыні. Віктар Віктаравіч дасканала вывучыў пытанні, якія датычацца дзейнасці «Ушацкай ПМК-66», зазначыў, што «ведае, дзе ляжыць амаль што кожная цагліна, якая належыць арганізацыі».

«Для таго, каб атрымліваць дастойную зарплату, неабходна зарабляць», — гэтыя словы В.В.Родзіча сталі асноўнай тэмай яго размовы з работнікамі прадпрыемства. Нізкія заробкі, недастатковая матэрыяльна-тэхнічная база і недахоп фінансавання на яе развіццё з’яўляюцца прамым следствам невялікіх аб’ёмаў работ, выконваемых арганізацыяй, і іх нізкіх тэмпаў. І калі на выпраўленне фінансавага становішча прадпрыемства патрэбен час, то ўносіць карэктывы ў арганізацыю працы, тым самым павысіўшы яе эфектыўнасць, трэба цяпер. Напрыклад, для таго, каб цесляры атрымалі раствор на аб’ект з раніцы, раствора-бетонавы вузел павінен дзейнічаць з 6 гадзін.

Працаўнікі ПМК-66 скарысталіся магчымасцю задаць кіраўніку раёна пытанні, тэматыка якіх у асноўным была вытворчай — ад умоў працы да якасці выканання работ і паслуг. Адказваючы на адно з іх, наконт перагляду расцэнак на аплату працы ў бок іх павелічэння, Віктар Віктаравіч зноў засяродзіў увагу на выкананні аб’ёмаў. Нават пры сённяшняй невялікай зарплаце на прадпрыемстве не хапае сродкаў для яе выплаты. Адкуль жа іх браць, калі расцэнкі будуць павялічаны? Гэта магчыма толькі пасля павелічэння прадукцыйнасці працы, толькі тады, калі прадпрыемства пачне рэальна зарабляць. Для гэтага ёсць умовы: аб’екты, фінансаванне па якіх, у тым ліку і з бюджэту, ажыццяўляецца своечасова.

Улічваючы тое, што на сённяшні дзень арганізацыя не спраўляецца з работамі па падрадах, незразумелым здалося абурэнне некаторых прадстаўнікоў прадпрыемства аб перадачы работ па будаўніцтве ці рамонце некаторых аб’ектаў іншым будаўнічым арганізацыям.

Напрыканцы сустрэчы В.В.Родзіч правёў асабісты прыём грамадзян. Ад работнікаў адміністрацыі паступіла пытанне аб асфальтаванні вуліцы Е.Лось. Пытанне гэта не новае, у райвыканкаме знаходзіцца на кантролі, задавалі яго жыхары гарпасёлка і старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміру Паўлавічу Андрэйчанку падчас яго апошняга візіту. Старшыня райвыканкама і дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Ушацкага раёна Наталля Пятроўна Казьяніна, якая кантралюе ход выканання работ на аб’екце «Вуліцы і інжынерная інфраструктура квартала індывідуальнай забудовы па вуліцах Дуброўскага, Е.Лось, завулку Кастрычніцкаму ў г.п.Ушачы», растлумачылі, што работы па добраўпарадкаванні будуць працягвацца ў адпаведнасці з праектам паэтапна, па меры паступлення фінансавых сродкаў.

У гэты ж дзень асабістыя прыёмы грамадзян у шэрагу іншых арганізацый раёна таксама правялі адказныя асобы з ліку кіраўніцтва і членаў райвыканкама, якія ўзначальваюць інфармацыйна-прапагандысцкія групы. Грамадзяне атрымалі адказы і тлумачэнні на многія пытанні, большасць з якіх адносіліся да сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Д.РАМАНОЎСКІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *