Ореховский участок

К профессиональному празднику

 Участкі камунгаса створаны не толькі ва ўсіх аграгарадках. Аднак па-ранейшаму кіраўніцтва УП ЖКГ сярод лепшых называе першы – арэхаўскі. P1140898
– Там адна з самых вялікіх зон абслугоўвання – больш сотні кватэр, падключана да ацяплення і 28 прыватных дамоў, а таксама ўся сацыяльная сфера аграгарадка, – гаворыць дырэктар прадпрыемства Мікалай Прохаравіч Несцярэнка. – І самае галоўнае, менавіта ў іх самы лепшы парадак на ўчастку. Абслугоўваюць энергазберагаючае абсталяванне ў кацельнай, самастойна выконваюць літаральна ўсе работы па рамонце і абслугоўванні жылфонду, добраўпарадкаванні. 
 

 

Яшчэ адна з адметнасцяў гэтага калектыву пад кіраўніцтвам В.М.Шыркевіча – творчы падыход. Яны не будуць скардзіцца, што нечага не хапае, а ўключаць фантазію і “металалом” заставяць круціцца, ці памяняюць профіль тэхнікі на патрэбны. І як вынік – падзякі аднавяскоўцаў за цяпло ў кватэрах, лёгкую пару лазні. Не падумайце, што ніколі не скардзяцца жыхары Арэхаўна. Здараецца, але ўсё вырашаецца. Таму і грамата міністэрства брыгадзіру – гэта заслуга ўсяго іх калектыву.

 

 

 

 

 

 

 

В.КАРАЛЕНКА.

На здымку:

брыгада В.Шыркевіча.

 

 

 

 
 


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *