Реестр переводчиков

Общество

Гэтая інфармацыя можа зацікавіць грамадзян, якія маюць лінгвістычную адукацыю, ведаюць, напрыклад, акрамя рускай – украінскую, грузінскую, англійскую ці іншыя мовы. У вобласці на базе Першай віцебскай натарыяльнай канторы ствараецца адзіны рэестр перакладчыкаў. Трапіць у яго могуць жадаючыя, якія маюць дыплом вышэйшай лінгвістычный установы (з адзнакамі не ніжэй 4 балаў па мовах), працуюць у арганізацыі, якая займаецца перакладчыцкай дзейнасцю або з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі па аказанні перакладаў ці членамі бюро перакладчыкаў. Калі ў некага з’явілася ці ўзнікне пазней жаданне падзарабіць на перакладах дакументаў, ён павінен звярнуцца ў любую натарыяльную кантору вобласці з заявай і дакументамі, якія пацвярджалі б пералічаныя раней умовы.

Подпіс перакладчыка будзе занесены ў рэестр, і натарыус любой канторы вобласці пацвердзіць сапраўднасць вашага подпісу без асабістага візіту перакладчыка. Праўдзівасць перакладу гарантуе перакладчык. Здараюцца выпадкі, калі чалавек аказаў разавую паслугу па перакладзе дакументаў, тады яму самому трэба з’явіцца ў натарыяльную кантору, каб на дакуменце была пацверджана сапраўднасць подпісу. Гэта ж давядзецца зрабіць і ў тым выпадку, калі перакладчык будзе зарэгістраваны ў натарыяльнай канторы, аднак не ўнесены ў адзіны рэестр.

Ж.КАВАЛЕНКА,

загадчык натарыяльнай канторы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *