День информирования в Жарах

Общество

– Вы абавязкова прыязджайце яшчэ, на Вялікдзень, напрыклад, прыпеўкі разам праспяваем, так настрой падымаецца, што і працаваць, і жыць лягчэй.

Так праводзілі работнікаў культуры Ганну Міхайлаўну Краўчонак і Юрыя Аляксандравіча Канстанцінава жывёлаводы фермы Жары СВК ”Іллюшынскі”. Дзякавалі за каравай і адпачынак, а таксама задавалі асабістыя пытанні галоўнаму спецыялісту аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Раісе Пятроўне Пачэпка. Дыскусія разгарнулася і пасля яе выступлення аб хуткіх выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Жывёлаводы пыталіся, хто балаціруецца па іх акрузе, прыгадвалі нявырашаныя пытанні з вадой аднаго з мікрараёнаў вёскі Жары, наогул былі вельмі актыўнымі падчас усяго Дня жывёлавода.

Хоць прысутнічала на сходзе і намеснік старшыні кааператыва па ідэалагічнай рабоце Таццяна Барысаўна Бондарава, справы вытворчыя на гэты раз не разглядалі. Стэнды пастаянна папаўняюцца свежымі данымі і людзі ведаюць свае паказчыкі. Пакуль што жарская ферма саступае астатнім у гаспадарцы.

На здымку:

жывёлаводы фермы Жары. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *