Какие медицинские услуги и по какой стоимости предлагает гражданам Ушачская центральная районная больница?

Здравоохранение Калейдоскоп

Нягледзячы на тое, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь гарантуе кожнаму грамадзяніну краіны бясплатнае медыцынскае абслугоўванне, сёння актыўна развіваюцца платныя паслугі. Як нам расказалі ва Ушацкай ЦРБ, з кожным годам у нашым раёне павялічваецца колькасць жадаючых паправіць здароўе менавіта на ўмовах аплаты, а кошт такіх паслуг застаецца стабільна невысокім. Каб упэўніцца ў апошнім, узброіўшыся спісам самых запатрабаваных ва ўшачан медыцынскіх паслуг, пачалі высвятляць, наколькі моцна іх кошт можа «ўдарыць» па кашальку сярэднестатыстычнага пацыента.
На сённяшні дзень ультрагукавое абследаванне шчытападобнай залозы «пацягне» на 20–128 тысяч рублёў, органаў брушной поласці: 52–321 тысячу, мочапалавой сістэмы: 30–193, іншых органаў: 15–96. Медыцынскі агляд пры ўладкаванні на працу абыдзецца пацыенту ў 71 тысячу рублёў, перыядычныя медагляды – у 19–99 тысяч. Крыху розніцца кошт праходжання вадзіцельскай камісіі для мужчын і жанчын: 33 і 42 тысячы адпаведна. Зрабіць флюраграфію зараз можна за 3–40 тысяч. Адна працэдура масажу каштуе 12–25 тысяч, а суткі знаходжання ў палаце павышанай камфортнасці – 10–15. Лабараторныя даследаванні вам зробяць за 5–46 тысяч рублёў, аналіз на гармоны шчытападобнай залозы – за 103 тысячы. Кансультацыя ўрачоў-спецыялістаў можа каштаваць ад 5 да 42 тысяч.
На ўмовах аплаты ва Ушацкай ЦРБ аказваюцца і многія гінекалагічныя паслугі. Так, пастаноўка і выманне ўнутрыматачнай спіралі «пацягне» на сённяшні дзень на 36–44 тысячы, медыцынскі аборт з абязбольваннем – 211 тысяч, вакуум-мініаборт з абязбольваннем – на 48 тысяч.
Як бачна, разбежка ў кошце на адну і тую ж паслугу часам даволі ўнушальная. Як нам патлумачылі ў ЦРБ, усё залежыць ад многіх фактараў. Напрыклад, перыядычныя медагляды для грамадзян розных прафесій прадугледжваюць праходжанне неаднолькавай колькасці ўрачоў, што і ўплывае на суму аплаты. Кошт жа кансультацыі ўрача-спецыяліста напрамую залежыць ад спецыфікі яго прафесійнай дзейнасці – тэрапія, хірургія ці, скажам, афтальмалогія, а таксама яго кваліфікацыі. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю аб паслугах Ушацкай ЦРБ ці запісацца на прыём да ўрача можна па тэлефонах: 2-71-57 (рэгістратура), 2-92-97 (эканаміст для даведак па кошце на платныя паслугі).
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



2 комментария по теме “Какие медицинские услуги и по какой стоимости предлагает гражданам Ушачская центральная районная больница?

  1. Не было бы жалко денег, если бы все анализы соответствовали действительности! А то — приезжаешь даже в тот самый Полоцк со своими анализами, а там говорят — с такими не живут…

  2. Первое предложение статьи-это бесподобно.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *