Небезопасное строительство: проверка строительных организаций Ушачского района выявила ряд нарушений

Cлужба-101 Здравоохранение

Нядаўна інспекцыяй дзяржаўнага пажарнага нагляду Ушацкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях праведзена планавая праверка ДКУБП «Ушацкая ПМК-66» і ПУП «НікСілБуд». Абодва прадпрыемствы займаюцца будаўніча-мантажнымі работамі, а вось сітуацыя з працоўнай дысцыплінай, захаваннем правілаў пажарнай бяспекі на аб’ектах розніцца істотна.
Так, на будаўнічай пляцоўцы, дзе генпадрадчыкам з’яўляецца «НікCілБуд», на момант візіту правяраючых усе работнікі знаходзіліся на сваіх месцах, пры апытанні яны паказалі добрыя веды правілаў пажарнай бяспекі. А вось на будпляцоўцы ПМК-66 прараба знайсці не атрымалася, некаторыя рабочыя па знешніх прыкметах былі не зусім цвярозыя, а брыгадзір муляраў займаўся рамонтам асабістага аўтамабіля. Пасля ўбачанага ні пра якое апытанне тут гаворкі ўжо не ішло.
Вядома ж, і ў першым, і ў другім выпадках без пэўных парушэнняў не абышлося, аднак стаўленне кіраўніцтва, службовых асоб, падначаленых да сваіх абавязкаў непараўнальныя. Дык навошта чакаць бяды? Трэба браць урок з чужых памылак і своечасова паклапаціцца пра бяспеку на прадпрыемствах! Тым больш, што гэта не патрабуе значных намаганняў і вялікіх фінансавых затрат.
М.КІСЕЛЬ, старшы інспектар інспекцыі дзяржпажнагляда.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *