Уборочная — горячая пора не только для аграриев, но и для сотрудников ГАИ

Cлужба-101 Закон - один для всех

Лета — гарачая пара не толькі для працаўнікоў сяла, але і для супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі. Менавіта ў перыяд правядзення ўборачнай кампаніі ўзрастае рызыка дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам сельскагаспадарчай тэхнікі, прычым неабавязкова іх прычынай з’яўляецца парушэнне правілаў дарожнага руху. Вось і на мінулым тыдні на дарозе каля вёскі Крывушчына трактар МТЗ-2822ДЦ1 з ААТ «Ушацкі райаграсэрвіс» аказаўся ў палоне агню. Не дапамог вадзіцелю нават спраўны вогнетушыцель. Прычынай узгарання стала трапленне гідраўлічнага масла на калектар выхлапной трубы. Вядома ж, вінаватых у названым здарэнні шукаць не прыходзіцца, аднак вядомы выпадкі, калі ў падобных экстранных сітуацыях на дарозе гінулі і атрымлівалі калецтвы людзі, прычыняўся істотны матэрыяльны ўрон гаспадаркам. А ўсё таму, што да кіравання транспартам дапускаліся недысцыплінаваныя вадзіцелі, якія нярэдка знаходзіліся ў нецвярозым стане.
Хочацца звярнуцца да тых, хто зараз знаходзіцца за рулём сельгастэхнікі. Правільна выбірайце хуткасць руху, улічваючы характар грузу і яго размяшчэнне ў кузаве. Змяншайце яе на спусках, звілістых участках дарог, пры запыленай і дрэннай бачнасці, у населеных пунктах, месцах з вялікай колькасцю людзей і ўборачнай тэхнікі. Ажыццяўляючы абгон, пераканаецеся, што манеўрам не створыце перашкод для іншых удзельнікаў дарожнага руху. Час ад часу правярайце тэхнічны стан транспарту.
Ю.ЖАРНАСЕК, начальнік дзяржаўтаінспекцыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *