Самымі маладымі былі валейбалісткі з Іллюшына, якія літаральна за два гады асмялелі, сталі паказваць гульню, і пад кіраўніцтвам свайго нязменнага трэнера Антаніны Аркадзьеўны Крывапушчанка выйгралі ўсе сустрэчы. Толькі ім саступіла каманда бальніцы, заняўшы адпаведна другое месца, трэцімі на гэты раз сталі мінулагоднія пераможцы – каманда райспажыўтаварыства. Чацвёртае месца ў самай узроставай каманды “Ушачаначка” і пятае ў каманды Плінскай школы. Аднак, яшчэ раз паўтаруся, месцы размяркоўвала ўдача, і зусім не прызы падштурхоўваюць жанчын хадзіць на трэніроўкі, збіраць каманды. За гэты час практычна ўсе выдатна ведаюць адзін аднаго, вітае сяброўска-саперніцкі дух, і хоць каманды маладзеюць, выдатна, што знаходзяць час на трэніроўкі і жанчыны, у якіх сем’і, а таму і дамашнія клопаты.
Паколькі спаборніцтвы прысвячаліся Дню жанчын, хацелася, каб ніхто не застаўся без падарунка. Таму атрымалі суцяшальныя прызы і каманды, якія не выйшлі ў тройку. Прыз за волю да перамогі прысуджаны Наталлі Радзюш, а прыз сімпатыі гледачоў за самую эфектную ігру атрымала Галіна Ігнатовіч, абедзве з каманды “Ушачаначка”.
Асобна хачу падзякаваць капітанаў каманд Жанну Маслюк, Таццяну Хрыпель, Наталлю Александрову, якія збіраюць ігракоў, шукаюць замену, але абавязкова прымаюць удзел у спаборніцтвах.
Н.ГАРДЗІЁНАК, начальнік аддзела райвыканкама па справах моладзі.
На здымку:
дзве каманды-пераможцы.