Где сдать овощи? или Почему в приёмно-заготовительном пункте г.п.Ушачи принимают только отборные огурцы?

Общество

На прыёмна-нарыхтоўчым пункце каапнарыхтпрама пазначана, што ён працуе з 8 гадзін, аднак трапіць у гандлёвую кропку ў названы час можна незаўсёды. Вось і ў сераду, 31 ліпеня, той, хто прыйшоў сюды з самай раніцы, быў вымушаны “пацалаваць замок” і вярнуцца дадому або выседжваць час ля суседняй бытоўкі ў чаканні адкрыцця пункта. З такой праблемай сутыкаюся ўжо не ў першы раз. Бывае, што кропка пачынае прымаць наведвальнікаў толькі гадзін у 9. Такое запаздалае адкрыццё прыёмшчык тлумачыць тым, што ў гэты час ён быў заняты іншымі службовымі справамі, скажам, пісаў справаздачу. Але прычым тут мы, простыя спажыўцы?
Яшчэ адзін праблемны нюанс, з якім давялося сутыкнуцца ў тым жа прыёмна-нарыхтоўчым пункце каапнарыхтпрама. Ведаў, што там закупляюцца ў насельніцтва свежыя агуркі – адпаведная аб’ява змяшчалася ў газеце “Патрыёт” за 13.06.2013, аднак якія канкрэтна, не ўказвалася. Аб тым, што прымаецца стандартная агародніна пэўнага памеру, даведаўся толькі непасрэдна на месцы плануемай здачы. Лічу, што гэта парушэнне правоў спажыўцоў: у прыгаданай аб’яве трэба было падрабязна праінфармаваць грамадзян аб патрабаваннях да прадукцыі.
А.ПАХІЛКА, г.п.Ушачы.

Каб разабрацца ў сітуацыі, мы звярнуліся да начальніка аддзела эканомікі Ушацкага райвыканкама Т.У.Дзямешкі, якая курыруе пытанні абароны правоў спажыўцоў у раёне. Таццяна Уладзіміраўна патлумачыла, што парушэнняў з боку работнікаў каапнарыхтпрама ў сітуацыі з прыёмам агуркоў няма: інфармацыя аб патрабаваннях да прадукцыі ў прыёмна-нарыхтоўчым пункце змяшчалася. Атрымаць яе можна было і па тэлефоне, указаным у аб’яве.
Як расказала вядучы таваразнаўца ПУП “Ушацкі каапнарыхтпрам” Марыя Аркадзьеўна Маковіч, прадукцыя, якую здае насельніцтва ў іх прыёмна-нарыхтоўчы пункт, ідзе для далейшай рэалізацыі насельніцтву праз гандлёвыя кропкі раёна. Менавіта таму прымаюцца толькі якасныя плады: цэлыя, спелыя, роўныя, не вялыя, даўжынёй да 11 см і таўшчынёй да 3,5 см. На сённяшні дзень закупачны кошт на агуркі тут складае 2,5 тысячы рублёў за кілаграм.
Падрыхтавала К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *