14 июля — День работников налоговых органов

К профессиональному празднику

Штогод у другую нядзелю ліпеня падатковыя органы адзначаюць сваё прафесійнае свята. Гэты дзень асаблівы для нас усіх – ён падкрэслівае важнасць справы, якой мы служым.

Дзейнасць падатковых органаў непарыўна звязана з умацаваннем эканамічнай бяспекі беларускай дзяржавы. З году ў год істотна ўдасканальваецца падатковае заканадаўства, спрашчаецца падатковая сістэма, ствараюцца спрыяльныя ўмовы для больш эфектыўнага развіцця эканомікі. Сёлета гісторыя падатковай службы Рэспублікі Беларусь перагортвае сваю 23 старонку. І сёння, як і 22 гады таму, не змянілася галоўная задача, якая стаіць перад падатковымі органамі – забеспячэнне непарыўнага і паступальнага напаўнення дзяржаўнай казны.
За 2012 год ад плацельшчыкаў раёна ў кансалідаваны бюджэт паступіла 39,2 мільярда рублёў і 23,2 мільярда – за першае паўгоддзе бягучага года. У выніку кантрольных мерапрыемстваў дадатковыя паступленні склалі за 2012 год 377,7 мільёна рублёў, за прайшоўшы перыяд 2013 – 529,2 мільёна.
Станоўчыя вынікі нашай дзейнасці – плён штодзённай напружанай работы супрацоўнікаў інспекцыі, іх прафесіяналізму, адказнасці, бескампраміснасці. Штогод лепшыя работнікі інспекцыі ўдастойваюцца розных узнагарод. Сёлета за добрасумленную працу Ганаровай граматай інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці ўзнагароджаны галоўны бухгалтар Аліна Аляксандраўна Новік і галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела кантролю за юрыдычнымі асобамі Наталля Мікалаеўна Сакалова.
Паважаныя калегі, выказваю шчырую ўдзячнасць за вернасць доўгу, важкі ўклад у нашу агульную справу. Няхай вашы веды, вопыт, якія вы аддаяце служэнню дзяржаўным інтарэсам, акупяцца спаўна. Шчасця вам і вашым блізкім, добрага здароўя, настойлівасці ў дасягненні новых вышынь. Няхай у вашых дамах пануе лад, а ў душах – мір і гармонія. Са святам, дарагія калегі, ветэраны працы!
Л.МЯДЗВЕДЗЕВА, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *