Хроника происшествий за неделю

Общество

Разінуў раток на чужы кузавок

Кузаў ад аўтамабіля ВАЗ-21013 коштам 1,7 мільёна рублёў пакінуў без нагляду на дачы ў Старым Сяле жыхар райцэнтра. Гэты «скарб» прыкмеціў мясцовы юнак 1997 года нараджэння, які і прысвоіў кузаў. Хацеў, відаць, разжыцца на сотню-другую тысяч рублёў, а нажыў сабе праблемы з законам.

Адпачынак не ўдаўся

Адпачынак на ўлонні прыроды часам прыводзіць да трагічных наступстваў. Сумная вестка прыйшла нядаўна з возера Лагоўскае, дзе непадалёк ад вёскі Казімірова патануў жыхар вёскі Пуцілкавічы 1981 года нараджэння.

Незаконны груз

Каля вёскі Матырына супрацоўнікі міліцыі спынілі аўтамабіль «Форд Транзіт», якім кіраваў жыхар Міёрскага раёна. Больш тоны ялавічыны на суму 40 мільёнаў рублёў перавозілася ў транспартным сродку з парушэннем санітарных норм і гігіенічных нарматываў. Па апісаным факце праводзіцца праверка.

Карабок з «начынкай»

У ходзе правядзення спецыяльнай праграмы «Мак-2013» супрацоўнікамі групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі РАУС праведзены агляд домаўладання жыхаркі гарпасёлка 1950 года нараджэння. На бачным месцы — на стале ў верандзе — у грамадзянкі ляжаў карабок з марыхуанай. У адносінах жанчыны ўзбуджана крымінальная справа.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *