Целевое направление на аграрные специальности: где и на каких условиях взять?

Выясняем ситуацию Калейдоскоп Образование и молодежь Официально Сельское хозяйство

Як стопрацэнтна паступіць, адвучыцца на бюджэтнай форме, атрымаць інтэрнат і не прасіць у бацькоў грошы? Існуе толькі адзін адказ – узяць мэтавае накіраванне. Іх на сённяшні дзень даюць многія галіны народнай гаспадаркі Ушаччыны, ну а ўсе пералічаныя ўмовы гарантуе толькі накіраванне ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя ўстановы аграпрамысловага комплексу.

Хто мае права

Выпускнікі, якія на працягу двух гадоў пражываюць (зарэгістраваны) у населеным пункце з колькасцю меней 20 тысяч чалавек. Атрымалі сертыфікат цэнтралізаванага тэсціравання па мове не меней 10 балаў, матэматыцы, хіміі, біялогіі – 15, астатніх прадметах – не меней 20. Пры паступленні ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы дастаткова мець бал сертыфіката 1. Калі ж адбор вядзецца па конкурсе атэстатаў, то па профільным прадмеце трэба мець не меней 5 балаў.

Куды даюцца накіраванні

Ушацкаму раёну на наступны навучальны год выдзелена 6 мэтавых месцаў у ВНУ і 8 ў каледжы аграрнага профілю. Два ў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны – на ветэрынарную медыцыну і заатэхнію, столькі ж у Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (Горкі): на агранамію – па сістэме бесперапыннага абучэння (пасля каледжа) і на эканоміку і арганізацыю вытворчасці (мэтавыя накіраванні на эканамічны профіль выдаюцца толькі другі год). Накіраванні ў Беларускі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт (Мінск) можна атрымаць два: на цепла- і электраэнергетыку.
Тры месцы выдзелены для ўшачан у Гарадоцкі аграрна-тэхнічны каледж па спецыяльнасці электраэнергетыка, чатыры (два на ветэрынарную медыцыну і па адным на агранамію і заатэхнію) – у Лужаснянскі каледж, адно – у Лепельскі на спецыяльнасць тэхнічнае забеспячэнне меліярацыйных і водагаспадарчых работ.

Льготы і абавязкі

Студэнты, якія атрымаюць мэтавыя накіраванні, на ўвесь перыяд вучобы забяспечваюцца інтэрнатам, акрамя стыпендыі атрымліваюць даплату ў суме двух тарыфных ставак (на сённяшні дзень 500 тысяч рублёў). Пры вяртанні ў гаспадарку маюць гарантаванае месца працы, жыллё, матэрыяльную падтрымку, поўны сацыяльны пакет, прадугледжаны калектыўным дагаворам.
Абавязковы тэрмін адработкі для студэнтаў, скончыўшых вышэйшую навучальную установу – 5 гадоў, каледжы – 3.

Умовы

Для таго, каб атрымаць мэтавае накіраванне, трэба звяртацца ва ўпраўленне райсельгасхарча Ушацкага райвыканкама (тэлефоны для даведак 2-79-05, 2-70-05). Заява пішацца на месцы, а пры сабе трэба мець пашпарт, даведку аб рэгістрацыі і аб заканчэнні школы, атэстат, сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання, калі абітурыент непаўналетні – заяву піша адзін з бацькоў, які пры сабе таксама павінен мець пашпарт.
Тэрміны падачы дакументаў на бюджэт дзённай формы ў вышэйшыя навучальныя ўстановы – з 16 па 25 ліпеня, залічэнне да 1 жніўня; ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі на базе 9 класаў – з 15 па 29 ліпеня, на базе 11 класаў – з 15 ліпеня па 8 жніўня, на базе прафесійна-тэхнічнага вучылішча – з 15 па 20 ліпеня. Залічэнне да 13 жніўня для выпускнікоў на базе 9 і 11 класаў і да 25 – на базе ПТВ.
Г.КАНДРАЦКАЯ, галоўны спецыяліст упраўлення райсельгасхарча.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *