З 1 па 30 чэрвеня ў магазінах раёна забаронены продаж пладоваягаднага віна. Такое рашэнне прынята Ушацкім райвыканкамам на час корманарыхтоўкі, каб больш зладжана, без парушэнняў працоўнай дысцыпліны праходзіла касавіца. Папярэдняя практыка абмежавання продажу спіртнога таксама паказала зніжэнне ўзроўню злачыннасці, а ў час абмежавання продажу спіртнога ў жніўні мінулага года наогул не было зарэгістравана ні аднаго злачынства.