Рейд по проверке охраны труда прошёл недавно в Ушачском районе

Закон - один для всех Здравоохранение Официально

На гэтым тыдні прайшоў чарговы рэйд па праверцы працоўнай дысцыпліны, арганізацыі аховы працы і тэхнікі бяспекі ва ўстановах і на прадпрыемствах Ушацкага раёна. Мабільная група ацаніла правільнасць афармлення журналаў вядзення інструктажу, пацікавілася парадкам правядзення тых або іншых работ і аглядам работнікаў на адсутнасць у іх арганізме алкаголю. Асобная ўвага звернута на пажарныя шчыты, наяўнасць неабходных надпісаў, схем, знакаў.
Першым правераным аб’ектам стала будаўнічая пляцоўка будынка суда Ушацкага раёна, дзе парушэнні адразу кінуліся ў вочы. Месцы складзіравання будматэрыялаў не былі пэўным чынам абазначаны. Некаторыя работнікі не былі забяспечаны сродкамі аховы, знаходзіліся на аб’екце без спецыяльнага адзення.
Далей рэйдавая група накіравалася на машынны двор КУСГП “Арэхаўна”. У зварачным аддзяленні не быў закрыты электрашчыт, адсутнічаў хамут у злучэнні шланга і рэдуктара балона. Зварачныя работы праводзіліся з разбітымі манометрамі на рэдуктарах кіслародных і прапанавых балонаў. У рамонтнай майстэрні вароты не былі абсталяваны ўстройствам фіксацыі ў адкрытым палажэнні. Кран-бэлька не агледжана на грузапад’ёмнасць. На аўтазаправачнай пляцоўцы не вывешаны на бачным месцы правілы пры запраўцы палівам аўтатранспарту. Трактары не аснашчаны знакамі аварыйнага прыпынку, не ўсюды меліся аптэчкі першай меддапамогі і вогнетушыцелі. Два трактары – МТЗ-80 і МТЗ-82 – эксплуатаваліся без тэхагляду.
Адказным за ахову працы і тэхніку бяспекі на прадпрыемствах асобам указана на недахопы, дадзены час на іх выпраўленне. Тым жа, да каго рэйдавая група ў гэты дзень не даехала, не варта расслабляцца: праверкі будуць працягвацца. Робіцца гэта для таго, каб не дапусціць няшчасных выпадкаў на рабочых месцах. Практыка паказвае, што выкананне патрабаванняў адпаведнага заканадаўства – задача вырашальная, было б жаданне. Яскравым прыкладам гэтаму з’яўляецца ААТ “Ільюшынскі”, якое пасля нядаўняй праверкі, падчас якой быў выяўлены шэраг хібаў, хутка і якасна іх выправіла.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ,
Ц.ПРУСКІ, інспектар
Лепельскай міжраённай інспекцыі працы.

На здымку: Падчас праверкі ў КУСГП “Арэхаўна”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *