Тридцатилетний юбилей отпраздновад детский сад №4 г.п.Ушачи

Наши дети Экономика и малый бизнес Юбилейные даты

Юбілейныя мерапрыемствы дашкольных устаноў, зразумела, – гэта заўсёды радасць для іх работнікаў і выхаванцаў. Так было і нядаўна ў час правядзення такога свята ў дзіцячым садзе №4 (загадчыца – С.А.Тарасевіч).

Вядучыя, выхавальніца С.А.Будняк і першакласнік Ілья Вер’ясаў, выйшлі да прысутных, каб вітаць іх, пазнаёміць з выступленнямі выхаванцаў. А найперш прагучалі факты з гісторыі дзіцячага сада. Напрыклад, што раней ён падначальваўся меліярацыйнай арганізацыі. Першай загадчыцай яго была Ганна Мікалаеўна Сачкоўская. З той пары каля паўтары тысячы дзяцей выйшла са сцен гэтай установы. Ажылі ўспаміны ветэранаў установы, якія з радасцю наведаліся на свята.
Таццяна Мікалаеўна Казьяніна 21 год адпрацавала ў гэтым дзіцячым садзе. Некалькі гадоў назад выехала на пастаяннае месца жыхарства ў Віцебск, а да сённяшняга дня мінулае з ёю. Сваім калегам жанчына расказала, з якім хваляваннем ехала з сынам Аляксеем на сустрэчу, увесь час прыгадвала аб гадах работы ва Ушачах. І калі ёй далі слова, гаварыла аб дружным калектыве, яўных добрых пераменах ва ўстанове, аб высокіх бярозках у двары, якія некалі садзілі з дзецьмі. Былая выхавальніца А.П.Дуброўская штодзень бачыць сваіх дашкалят у акно сваёй кватэры, а ўсё роўна душа хвалюецца ад успамінаў аб гадах педагагічнай дзейнасці. Алена Пятроўна прыгадала мінулае, выказала добрыя пажаданні сённяшняму педкалектыву.
На сустрэчу прыйшлі і былыя работнікі П.С.Шароніна, Л.В.Бадзякіна.
Прыгожымі словамі вітала работнікаў дзіцячага сада старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” А.В.Пашковіч. Яна сказала аб высокай ролі выхавальнікаў дзіцячага сада, назвала іх нязгаснай крыніцай дабрыні і святла. “Ніякі крызіс не закрануў вас, – заўважыла Алена Васільеўна, – вы застаяцеся на вышыні. І ваша ўстанова яшчэ больш расцвітае, матэрыяльна абнаўляецца”. Добрым падспор’ем у рабоце калектываў дашкольных устаноў стане павышэнне зарплаты, заўважыла выступаючая. Яна ўручыла дзіцячаму саду падарунак.
Прыкметныя зрухі ў рабоце дзіцячага сада №4 адзначыла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Л.Р.Карабань, падкрэсліла, што плённая работа членаў калектыву адзначалася Ганаровымі граматамі. Уладкаваць дзіця ў гэты дзіцячы сад стала прэстыжна. Ужо сфарміравана яшчэ адна група. Сэнс нашага жыцця – работа, заўважыла, звяртаючыся да калектыву, Людміла Рыгораўна, і як цудоўна, калі яна прыносіць радасць, камфорт, задавальненне. Гэтаму дзіцячаму саду трэба толькі падцягнуцца да першага месца хіба што па добраўпарадкаванні, пакуль яго абходзіць сад №3. Ва ўсім іншым работнікі знаходзяць творчыя ідэі і ажыццяўляюць іх. Усмешак, радасці, добрага настрою пажадала выступаючая юбілярам і пакінула ўстанове нямала падарункаў, сярод якіх, канечне, самае жаданае для дашкалят – цацкі. Метадыст раённага метадычнага кабінета аддзела адукацыі райвыканкама А.В.Касіч, выступаючы, крыху перафразіравала народную мудрасць, што важна пабудаваць дом, пасадзіць дрэва, выхоўваць дзяцей. Усё гэта – пра дзіцячы сад №4, яна пажадала калектыву таленавітых дзяцей, удзячных бацькоў…
Пра творчае супрацоўніцтва з дзіцячым садам сказала кіраўнік клуба “Муза” РДК, прагучаў верш-прысвячэнне работнікам установы.
Праграма канцэрта была пабудавана цікава і захапляюча. Песню “Прысвячэнне педагогу” праспявала музычны кіраўнік Т.Я.Сандзюк. Выхаванцы гуртка “Гарошынкі” выканалі цудоўныя танцы. Хлопчыкі прадсталі перад прысутнымі засяроджанымі пагранічнікамі, галантнымі партнёрамі, дзяўчынкі – грацыёзнымі танцоркамі. Прысутных віталі выпускнікі дзіцячага сада, першакласнікі. Адна з іх, Саша Казлоўская, выканала “Развітальную песню”. Быў і гімн навучальнай установы, і “ўзнагароджанне” работнікаў па жартоўных намінацыях. Усім было добра ад падзеі, радасці дзяцей і дарослых не было канца.
Хочацца сказаць работнікам гэтай дашкольнай установы:
Са святам радасным, сябры!
Выхоўвайце, вучыце
І кожны творчы свой парыў
Вы поспехам лічыце.
Г.ВАРАТЫНСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *