В Комитете госконтроля

Общество

Пры праверцы аб’ектаў, якія гандлююць запаснымі часткамі да аўтамабіляў, выяўлены наступныя парушэнні: не захоўваўся асартыментны пералік тавараў, не на ўсіх былі цэннікі, не было дакументаў, якія б сведчылі аб бясшкоднасці імпартных тавараў, затрымана 157 адзінак тавараў без прыходных дакументаў, па шасці найменнях мелася пратэрмінаванасць. Па выніках праверак 5 службовых асоб і адна юрыдычная прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці з накладаннем штрафу ў памеры 2170 тысяч рублёў. Канфіскавана тавараў на 456 тысяч.

Віцебскім абласным будаўніча-рамонтным упраўленнем “Факрыл” несвоечасова выплачвалася заработная плата сваім работнікам, таксама як і праводзіліся разлікі пры звальненні. Выяўлены шматлі- кія парушэнні аб арэндзе дзяржаўнай уласнасці. Прадпрыемства несвоечасова і не ў поўнай меры пералічала ў абласны бюджэт сродкі, атрыманыя за арэнду.

Камітэт дзяржкантролю звяртае ўвагу кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, на абавязак не пазней 22 чысла месяца, які ідзе за справаздачным, пералічаць 50 працэнтаў сродкаў, атрыманых за здачу памяшканняў у арэнду. Нявыплата ці няпоўная выплата ў бюджэт указаных сродкаў з’яўляецца парушэннем заканадаўства і цягне накладанне штрафу на службовых асоб да 30 базавых велічынь і да 200 – на юрыдычных.

не вытрымалі талачынскія камунальнікі. Сацыяльны стандарт ацяплення не вытрымліваўся ў 3 з 7 правераных кватэр – 14 градусаў, хоць патрэбна не меней 18.

У населеным пункце Нарцызава ў памяшканні Славенскай школы тэмпература была ад 9,5 да 13 градусаў, у спальнях першага класа – 9,8, старэйшай групы дзіцячага сада – 11, у ясельнай групе – 13 (дапушчальная – 20). Тэмпература ў кватэрах Нарцызава не перавышала 15 градусаў. Па тлумачэнні галоўнага інжынера камунгаса – прычына ў тым, што магутнасць кацельні не адпавядае нагрузцы, хоць пашпарт гатоўнасці на 2009-2010 год выдадзены і зарэгістраваны.

Пры будаўніцтве аграгарадка “Слаўнае” ЖКГ “Талачын-камунальнік” рабіўся рамонт вулічнага водаправоду. Аднак пры праверцы 19 студзеня высветлілася, што з 5 правераных калонак спраўная толькі адна. Па выніках праверкі намесніку дырэктара прадпрыемства аб’яўлена вымова, вырашаецца пытанне па замене катлоў у Нарцызава.

— — —

Крымінальная справа ўзбуджана ў адносінах дырэктара наваполацкага прадпрыемства па факту атрымання хабару ў суме 500 еўра за тое, што спрыяльна было вырашана пытанне аб выдзяленні ў арэнду склада, які знаходзіцца на тэрыторыі прадпрыемства, без афармлення дагавора арэнды.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *