Клещи активизировались, или Как снизить риск укуса маленьких «вампиров»?

Здравоохранение Калейдоскоп

У красавіку 2013 года ва ўсіх абласцях рэспублікі зарэгістраваны выпадкі ўкусаў чалавека кляшчамі. Усяго пацярпела 346 грамадзян, у тым ліку 136 дзяцей. Ва Ушацкім раёне ўжо зарэгістравана 3 укусы гэтымі насякомымі.
Эпідэмічная сітуацыя па інфекцыях, якія перадаюцца праз укусы кляшчоў, у апошнія гады застаецца напружанай. Аб гэтым сведчыць рэгістрацыя клешчавых захворванняў, павелічэнне інфіцыраванасці іксодавых кляшчоў, выяўленне новых узбуджальнікаў хвароб у гэтых крывасмоках.
Улічваючы дастаткова цёплае надвор’е, якое ўсталявалася апошнім часам, могуць рэзка ўзрасці кантакты насельніцтва з кляшчамі (выезды на прыроду, работа на дачных участках і інш.) і, як следства, узрасце рызыка інфіцыравання грамадзян клешчавымі інфекцыямі. У сувязі з гэтым хочацца нагадаць наступнае. Наведваючы лясную зону, апранайцеся такім чынам, каб зменшыць магчымасць пранікнення кляшчоў пад адзенне. Штаны лепш заправіць у боты, а шкарпэткі выбраць са шчыльнай гумкай. Валасы запраўце пад шапку або хустку. Ужывайце акарыцыдна-рэпелентныя сродкі. Рэгулярна праводзьце сама- і ўзаемаагляды. Сачыце таксама за станам скуры дамашніх жывёл, якія знаходзіліся з вамі на прагулцы.
Насякомае, што прысмакталася да цела, трэба неадкладна выдаліць, ранку – прадэзінфіцыраваць растворам ёду і звярнуцца ў медыцынскую ўстанову для вырашэння пытання аб неабходнасці прызначэння спецыфічнай прафілактыкі. Знятага кляшча захоўваюць у шчыльна закрытым флаконе для далейшага вызначэння яго інфіцыраванасці.
Заражэнне чалавека клешчавым інцэфалітам магчыма таксама пры ўжыванні ў ежу сырога казінага малака, таму перад ужываннем яго варта кіпяціць.
Не трэба баяцца кляшчоў, галоўнае – быць пільным і, знаходзячыся ў лесе ці на дачным участку, актыўна прымяняць меры асабістай прафілактыкі.
А.НІКІЦЕНКА, інструктар-валеолаг цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *