Весенний призыв-2013: 15 юношей из Ушачского района пополнят ряды защитников

Образование и молодежь Общество

У веснавы прызыў 2013 года папоўняць рады абаронцаў Айчыны 15 юнакоў з Ушацкага раёна. Сёлета традыцыйны дзень прызыўніка праходзіў у новым фармаце – пачынаўся ля помніка загінуўшым воінам і партызанам у гарпасёлку. Як адзначыла, звяртаючыся да юнакоў, начальнік аддзела райвыканкама па справах моладзі Н.І.Гардзіёнак, у перыяд падрыхтоўкі і святкавання знамянальных дат – 70-годдзя з дня стварэння Ушацкай партызанскай зоны (сёлета), вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (2014 год), Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне (2015) асаблівую актуальнасць набывае пытанне выхавання патрыятызму сярод маладога пакалення. Надзея Іванаўна пажадала будучым абаронцам Айчыны годна несці службу, свята выконваць воінскую прысягу і заўсёды памятаць: на іх плячах заўтрашні дзень краіны, мір і спакой народа. Юнакі хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў, усклалі вянок да падножжа помніка.
Працягнулася дзейства ў раённым Доме культуры. Да прызыўнікоў з віншаваннямі і словамі на дарогу звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама В.І.Карчэўская, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі У.М. Малаткавец, першы сакратар райкама БРСМ В.Шчэбік. Яны гаварылі, што армія – гэта першы сур’ёзны іспыт на сталасць, мужнасць і вынослівасць, вернасць традыцыям беларускага народа і бацькоўскаму дому. Юнакоў, якія да прызыву працавалі ў арганізацыях Ушаччыны, віншавалі і ўручалі ім падарункі іх калегі. Так, прадстаўнікі ААТ “Райаграсэрвіс” і УП ЖКГ выказалі спадзяванне, што пасля службы маладыя людзі абавязкова вернуцца ў свае арганізацыі, дзе іх будуць чакаць.
Служба ў арміі была, ёсць і будзе не толькі абавязкам, але і гонарам, асаблівай адзнакай мужчынскай годнасці, – падкрэсліў падчас урачыстасці ваенны камісар раёна У.Я.Пальчэх. У сваім выступленні ён адзначыў, што зараз у воінскіх падраздзяленнях створаны належныя ўмовы для службы салдат. Уладзімір Яўгенавіч уручыў прызыўнікам павесткі.
Наперадзе ў юнакоў – няпростыя армейскія будні ў воінскіх фарміраваннях і падраздзяленнях Віцебска, Полацка, Заслонава і Валяр’янава, работа над фізічнай і духоўнай узмужнеласцю. Яны не цешаць сябе ружовымі надзеямі, што будзе лёгка. Але, напэўна, кожны хоча, каб і яго матуля атрымала ліст падзякі ў канверце з армейскім штампам…
Добрым падарункам для ўсіх прызыўнікоў стала святочная канцэртная праграма, падрыхтаваная артыстамі раённага Дома культуры.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *