Конкурс «Спасатели глазами детей»

Наши дети

IMG_0999На мінулым тыдні ўшацкіх школьнікаў паказвала абласное тэлебачанне. Так-так, тры работы на супрацьпажарную тэматыку былі прызнаны не толькі на раённым узроўні , але і ў вобласці. А калі ўлічыць, што ўсяго адзначалася 27 работ, то Ушацкі раён быў на слыху! Сачыненне вучня Мосарскай школы Ігара Рубаніка, расказ Антона Корабава з Вяркудскай і Ганны Герцык з Ушацкай заваявалі прызавыя месцы і, канечне, памятныя падарункі. Цікава праходзіла і само мерапрыемства ў сталіцы вобласці, дзеці былі вельмі задаволены, а Аня нават давала інтэрв’ю.P1140673

Конкурс“Выратавальнікі вачыма дзяцей” мы праводзім штогод. І што радуе – узрастае актыўнасць дзяцей. Сёлета ж проста пік масавасці і творчасці! Больш 200 работ прадставілі вучні, і што галоўнае, не толькі ў такіх малазатратных намінацыях, як малюнак, плакат, а і выраб, мадэль выратавальнага сродку, фотаздымак і мяккая цацка. Паглядзіце, якія цікавыя крэатыўныя работы, а на гэтым стале памясцілася толькі невялікая іх колькасць. Назаву тыя работы, якім прысуджаны прызавыя месцы. Гэта малюнкі Кацярыны Пугач з Арэхаўскай СШ і Дзмітрыя Хадасевіча з Плінскай. Плакат адзінаццацікласніцы Веранікі Данішэўскай і выхавальніка ясляў-сада №2 Уладзіміра Хурсана. Спадабаліся журы мадэлі пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі Вадзіма Касяка з Касароў, Дзмітрыя Дунца з Пліна, Уладзіслава Пратасевіча з Вяркуд, вырабы Юрыя Бондала з Мосарскай СШ, Наталлі Балотнік з Арэхаўскай, Ірыны Бычынскай з Касароў. Многа фантазіі праявілі Таня Кліменка з Іллюшынскай школы і Таня Баратынская з Плінскай у вырабе мяккай цацкі. Узнагароджванне пераможцаў раённага конкурсу мы хутка правядзём.

С.АВАДНЁЎ,

інспектар дзяржпажнагляду.

На здымках: пераможцы абласнога конкурсу; сёлета – самая вялікая колькасць работ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *