Хирург Сергей Владимирович Анискевич уже много лет возвращает людей к жизни

Наши земляки Экономика и малый бизнес

Паколькі ведала, што сам пра сябе Сяргей Уладзіміравіч хваліцца не будзе, набрала яго імя ў пошукавіку інтэрнэта. І з цікавасцю прачытала тыя словы, што былі напісаны пра медыка. Як жартуе і падоўгу размаўляе са сваімі пацыентамі, каб даведацца пра розныя дробязі, якія дапамагаюць вызначыць дакладны дыягназ і нават прычыну захворвання. Наколькі ён неабыякавы да сваёй справы, гаворыць і такі вось факт. Заўважыў, што з язвамі страўніка да яго звярнулася не адно пакаленне жыхароў вёскі Лучна, што ў 15 кіламетрах ад Полацка. Каб не аперыраваць і трэцяе, настаяў на праверцы вады і грунту гэтага населенага пункта.
Ён пратэзуе аорту, ліквідуе разрыў стрававода, выдаляе камні ў нырках, жоўцевым пузыры. Амаль 20 гадоў робіць лапараскапічныя аперацыі, не гаворачы пра хірургію аднаго дня, калі пасля ўшывання, напрыклад, дзіцячай грыжы, маленькі пацыент увечары выпісваецца дамоў. Паколькі мае такі вялікі вопыт работы і вышэйшую кваліфікацыю, канечне, дапамагае калегам пры складаных выпадках. Колькі ўсяго за штодзённай карпатлівай справай урача. Ці перадаць гэта словамі? Самая вышэйшая адзнака і падзяка – шчырая ўдзячнасць пацыентаў. Аднак ёсць і яшчэ адна вельмі важкая ўзнагарода. Сяргей Уладзіміравіч Аніскевіч – адзін з нямногіх, хто мае знак “За заслугі перад Полацкам”. Вельмі дарагую сярод палачан, што прысуджаецца ўсяго некалькім людзям у год. У С.У.Аніскевіча яна пад нумарам шэсцьдзесят восем, і гэта ў горадзе, дзе пражывае сто тысяч насельніцтва.
Сам жа хірург, які штодня па 5-6 гадзін праводзіць у аперацыйнай, настолькі абыякавы да пахвалы і не любіць славы, што нават не паведаміў бацькам Марыі Рыгораўне і Уладзіміру Іосіфавічу аб атрыманні высокага звання. Газету ў Вялікія Дольцы, дзе нарадзіўся і вырас Сяргей Уладзіміравіч, цішком прывезла нявестка. Так, ён ведае кошт больш дарагому за славу – здароўю. Ну а нам, а тым больш шматлікім родным і знаёмым Сяргея Уладзіміравіча, вельмі прыемна ганарыцца славутым земляком.
В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *