Праздник в Сорочинском клубе

Мир увлечений

 

Сапраўды, у гэты вечар наш сельскі клуб быў запоўнены дзявочымі галасамі, увагай да самых прыгожых, самых абаяльных і пяшчотных. Мы праводзілі конкурсную праграму “А ну, дзяўчаты!”

Зала была ўпрыгожана, гледачы маглі бачыць выставу вырабаў вучняў школы.

Пачалося мерапрыемства з паэзіі пра сакавіцкі апошні снег, пра мімозы, якія вось-вось з’явяцца, пра маці і бабуль.

У выкананні дзяцей прагучала песня “Маме”, а потым – верш Е.Лось “Маці”, які прачытала Т.Шульга.

Вядучая сказала пра галоўных дзеючых асоб мерапрыемства: Аляксандру Антопуш, Святлану Рубанік, Анастасію Пашкову, Кацярыну Новікаву, Алену Шульга. Яны паўдзельнічалі ў шэрагу конкурсаў.

Дзяўчаты прадстаўлялі сябе ў “Візітоўцы”. У конкурсе “Гаспадынька” ўдзельніцам прапаноўвалася па аднаму з пытанняў.

Цікава праходзілі конкурсы “Візажысты”, “Урокі этыкету”, “Матальшчыца”, “Кветкавая мазаіка”.

Кожны конкурс змяняўся нумарамі мастацкай самадзейнасці. Хлопчыкі 5-6 класаў выконвалі прыпеўкі, 3-4 – “Маміну песеньку”, 2-4 – “Маме”, а “Матуліны рукі” праспявалі Крысціна Хрыпто і Ірына Мілая. Вершы па той жа тэме расказвалі Насця Квач, Андрэй Спірыдовіч, Валодзя Ісламгалееў, Віталь Гайко, Маша Корабава.

У ходзе конкурснай праграмы адказы дзяўчынак ацэньвала сур’ёзнае журы. А намінацыі былі самыя розныя: “Міс разумніца”, “Міс элегантнасць”, “Міс рукадзельніца”, “Міс сімпатыя”, “Міс зачараванне”.

Такія мерапрыемствы робяць дзяўчынак і хлопчыкаў больш шчырымі, уважлівымі да сваіх блізкіх і наогул тых, хто акружае.

 

Л.ПАШУТА,

загадчыца Сарочынскага сельскага клуба.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *