Пиво — совсем не безобидный напиток!

Здравоохранение

Ужыванне піва ў падлеткавым асяроддзі ў апошні час стала вострай праблемай. Прычым, не эпізадычнае, а рэгулярнае спажыванне. Жаданне стаць дарослым, незалежным ад бацькоў, імкненне вылучыцца ў кампаніі аднагодкаў прымушаюць маладых людзей ісці на сумніўны эксперымент з уласным здароўем.
Многія памылкова не лічаць піва алкагольным напіткам. Аднак паўлітровая бутэлька піва мацункам 5 аб’ёмных працэнтаў алкаголю – гэта ўжо 50 грамаў гарэлкі, 9 працэнтаў – 100 грамаў. Чым вышэй мацунак, тым большае таксічнае ўздзеянне кампанентаў піва на арганізм падлетка. Для большасці хворых першым крокам “у нікуды” быў менавіта гэты, здавалася б, бяскрыўдны напітак.
! Ва Ушацкім раёне на прафілактычным уліку ва ўрача-нарколага знаходзіцца 10 падлеткаў.
Спажыванне піва дзецьмі і моладдзю спрыяе развіццю цырозу печані, парушэння абмену рэчываў, павышанага артэрыяльнага ціску, бясплоддзя, імпатэнцыі, рака малочных залоз у дзяўчат, рака прастаты ў мужчын. Парушаюцца мысліцельныя працэсы, рэзка мяняюцца паводзіны: з’яўляецца жорсткасць, помслівасць, агрэсіўнасць, замкнутасць. Сістэматычнае ўжыванне алкаголю вельмі хутка вядзе да прывыкання. Калі падлетак выпівае 3-4 разы ў месяц – гэта злоўжыванне, і вельмі сур’ёзнае. Дарэчы, бяспечнай дозы алкаголю для падлетка не існуе.
Т.ЖЫЛКО, урач-нарколаг Ушацкай ЦРБ;
А.НІКІЦЕНКА, інструктар-валеолаг Ушацкага РайЦГЭ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *