На гэтым здымку медыцынскія работнікі, якія працавалі ў раённай бальніцы ў 1951 годзе. Дакладна вядома, што мужчына — гэта Рыгор Цемахаў, які ўзначаліў Райздраўаддзел у 1947 годзе. А вось у прозвішчах жанчын успаміны ўшачан блытаюцца. Таму зноў хочацца звярнуцца па дапамогу да нашых чытачоў. Мабыць вы пазнаеце на гэтым здымку сваіх родных, знаёмых, ці прыгадаеце медыцынскіх работнікаў, якія лячылі вас ці вашых родных. Чакаем вашых лістоў, званкоў як непасрэдна ў рэдакцыю (2-73-39), так і ў музей народнай славы імя У.Е.Лабанка (2-78-53).