Как сэкономить воду: урок бережливости для ушачских школьников… и не только!

Калейдоскоп Экология

Ушацкая дзіцячая бібліятэка актыўна далучылася да правядзення мерапрыемстваў у рамках аб’яўленага ў нашай краіне Года беражлівасці. Вось і чарговае пасяджэнне аматарскага краязнаўчага аб’яднання “Крыніца” (кіраўнік – Т.Д.Сакалова) праходзіла на гэты раз пад эгідай эканоміі. Да Сусветнага дня вады Таццяна Дзмітрыеўна падрыхтавала для вучняў 4 “Г” класа Ушацкай школы цікавае, змястоўна насычанае мерапрыемства.
Магчыма нехта думае, што вада заўсёды была, ёсць і будзе, што яна ўзнаўляецца, праходзячы нейкі ідэальны кругаварот. Але на самой справе ўсё не зусім так. За апошнія 150 гадоў колькасць пітной вады на чалавека зменшылася ў 4 разы. І гэта вельмі сур’ёзная праблема! У свеце, нават у развітай Амерыцы, ёсць мясціны, дзе пітной вады катастрафічна не хапае.
Лічыцца, што эканомней прымаць душ, а не ванну: спажыванне вады можа быць утрая меншым. На кран кухні можна паставіць спецыяльную насадку “душ” – за кошт распырсквання павышаецца эфектыўнасць карыстання вадой пры меншым напоры. Трэба шчыльна закрываць кран, бо капанне з яго – гэта страта да 24 літраў вады ў суткі (720 – у месяц), а выцяканне – да 144 літраў у суткі (4000 – у месяц). Не варта размарожваць прадукты пад струменем вады: акрамя нямэтавага яе расходавання гэта прыводзіць і да пагаршэння ўласцівасцей прадуктаў – лепш загадзя перакласці іх з маразілкі ў халадзільнік. Для мыцця посуду лепш выкарыстоўваць пасудамыечную машыну, якая зберагае да 2/3 вады, якая траціцца пры ручной мыйцы. Пажадана ўстанавіць унітаз са зліўным бачком, які працуе ў двух рэжымах, – стандартным і эканамічным: гэта зэканоміць прыкладна 15 літраў вады ў дзень для сям’і з 3 чалавек ці 5500 літраў за год. А вось наяўнасць лічыльнікаў вады дысцыплінуе і дазваляе адсочваць водныя расходы сям’і.
Усе гэтыя нескладаныя спосабы эканоміі вады становяцца асабліва актуальнымі сёння, пасля ўвядзення дыферэнцыраванай сістэмы аплаты водаспажывання. Упэўнена: удзельнікі названага ўрока беражлівасці не толькі паглыбілі свае веды, але змогуць выкарыстаць атрыманыя звесткі ў паўсядзённым жыцці.
Г.ІВАНОВА, загадчыца
дзіцячай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *