Мастера Ушаччины

Наш современник

 

 У РДК разгорнута выстава народных майстроў Ушаччыны. Варта пабываць на ёй, як вы адчуеце прысутнасць жаночых рук і пяшчоты, любові і ўзнёсласці. Вырабы жанчын дастойна прадстаўлены такімі творцамі, як А.Смык, Г.Бабянок, А.Жарнасек, Т.Аваднёва, Л. Асташкевіч, М.Шаўчэнка, А.Казіцкая, К.Казіцкая, В.Мурашова, В.Федарэнка, Д.Кулага. І.Марковіч разам з удзельнікамі гуртка “Умелыя рукі” з Плінскай АСШ прадставіла творы з бісеру, вышыванкі, пано “Мой родны кут”, выцінанкі. Радуюць вока і вышываныя ручнікі і падузорнікі Я.Клопавай, якія прынесла яе дачка В.Казіцкая. РДК 003

Сваімі творамі на выставе вас парадуюць таленавітыя і ўжо вядомыя ўшацкія творцы М.Багдановіч, Д.Крупеня, В.Мурашоў, У.Бязрукаў, П.Андрэйчык, Р.Шыдлоўскі. У зале вас сустрэне кіраўнік народнага клуба “Адраджэнне” А.В.Кузусёнак (на здымку), якая змястоўна раскажа аб майстрах і іх работах.

Працуе выстава з 10 да 12 гадзін і з 16 да 18 гадзін па аўторках, серадах і пятніцах, у нядзелю – з 12 да 15 гадзін. Кошт уваходу на выставу складае 500 рублёў, а калі вы захочаце, каб вам правялі экскурсію, – 1000 рублёў.

Чакаем вас на нашай выставе, ведаем, што вы не пашкадуеце аб затрачаным часе. Выстава будзе працягвацца да канца сакавіка, а потым яе зменіць наступная.

 

 

 

С.ТАРАСЕНЯ,

дырэктар РДК.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *