В Ушачском районе выявили нелегалов

Закон - один для всех

У канцы сакавіка на тэрыторыі раёна прайшлі спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы “Нелегал”. З мэтай выяўлення парушальнікаў і асоб без грамадзянства адпрацоўваліся рынак, аўтавакзал, правяраўся асабісты транспарт. Так, грамадзянка Расійскай Федэрацыі панесла адміністрацыйную адказнасць за прабыванне на тэрыторыі раёна без рэгістрацыі. Штраф атрымаў і грамадзянін Беларусі, які прадаставіў расіянцы жыллё.
У ходзе сумесных мерапрыемстваў групы па грамадзянстве і міграцыі, аддзяленняў ДАІ Ушацкага РАУС і УУС Віцебскага аблвыканкама ў Сарочыне былі затрыманы чацвёра грамадзян Грузіі, якія накіроўваліся ў Мінск праз тэрыторыю раёна. Двое з іх не мелі міграцыйных карт, яшчэ ў дваіх была пратэрмінавана рэгістрацыя, пры гэтым адзін да таго ж мае судзімасць за незаконнае перасячэнне мяжы Расіі. Усе яны былі аштрафаваны за парушэнні і ў добраахвотным парадку дэпартаваны з нашай краіны з забаронай уезду на яе тэрыторыю тэрмінам на адзін год.
Нагадаем, што іншаземцы, знаходзячыся ў нашай краіне, павінны строга прытрымлівацца дзеючага заканадаўства і не парушаць рэжым прабывання. Грамадзяне могуць паведамляць нам аб фактах парушэнняў.
С.ПУГАЧОЎ, старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *