Стоит ли собирать и сдавать стеклотару?

Общество

Наколькі карысная справа – збор і перапрацоўка макулатуры і металалому – кожны ведае з дзяцінства. Не так даўно мы расказвалі і аб вартасцях перапрацоўкі ПЭТ-тары. На гэты раз размова пойдзе таксама пра тару, толькі шкляную.

Той-сёй, напэўна, думае, што калі бутэльку нельга здаць у прыёмны пункт – то і карысці ад яе ніякай, а таму месца ёй – толькі на сметніку. На жаль, так яно ў нас збольшага і ёсць. А між тым, калі пусціць бутэльку на перапрацоўку, можна атрымаць вялікі прыбытак.
Кожная тона перапрацаванага шкла эканоміць больш тоны прыроднай сыравіны, у тым ліку каля 650 кг пяску, 200 кг соды і 200 кг вапняку. Акрамя таго выкарыстанне шклабою дазваляе прамыслоўцам зменшыць энергетычныя затраты, бо другасная сыравіна, у адрозненне ад прыроднай, плавіцца пры больш нізкай тэмпературы.
Працэс перапрацоўкі шкла – цалкам замкнёны цыкл, які не стварае ніякіх дадатковых адыходаў ці пабочных прадуктаў, таму пры вытворчасці тары са шклабою зніжаецца аб’ём шкодных выкідаў у атмасферу.
Як жа сабраць для вытворцаў такую карысную сыравіну? Вядома ж, мы чулі, што непатрэбнае шкло варта кідаць у спецыяльныя кантэйнеры, каб потым яно пайшло на перапрацоўку, але ж у тым і справа, што скрынь такіх у нашых дварах амаль няма. Па даных маніторынгу, які правёў Камітэт дзяржаўнага кантролю ў Кастрычніцкім раёне абласнога цэнтра, толькі 17,4% пляцовак для збору смецця абсталяваны кантэйнерамі для шкла. А што ўжо казаць аб правінцыі? Адказныя службы спасылаюцца на адсутнасць сродкаў, спецыяльнай тэхнікі і абсталявання, але, думаецца, галоўны “тормаз” справы – неэфектыўнасць арганізацыі работы на ўсіх этапах збору адыходаў. Ды і псіхалогія нашага чалавека такая, што далёка не кожны будзе, як той немец ці швед, педантычна раскладваць сваё смецце па розных скрынях.
У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай нарыхтоўкі і перапрацоўкі другаснай сыравіны ў Рэспубліцы Беларусь на 2009-2015 гады кожнаму рэгіёну ўстаноўлены аб’ёмы збору адыходаў шкла. Але, па даных Камітэта дзяржкантролю, заданне на 2012 год выканана па вобласці ўсяго на 25,6%, а з усіх раёнаў у поўным аб’ёме з ім справіліся толькі два. Ушацкі, на жаль, не ў іх ліку. Пры заданні 35 тон было нарыхтавана толькі 18. “Заваліў” сваю частку работы каапнарыхтпрам, які з 20 планавых тон здолеў нарыхтаваць толькі 3. А вось работнікі Ушацкага УП ЖКГ летась сабралі і здалі на перапрацоўку ўсе даведзеныя заданнем 15 тон другаснай сыравіны. Зрабіць гэта атрымалася шляхам сарціроўкі смецця на палігонах, але, па словах майстра выдалення бытавых адыходаў М.У.Пахолкіна, займацца гэтай справай зусім нявыгадна: за тону здадзенага шкла нарыхтоўшчыкі атрымліваюць усяго… 50 тысяч рублёў. Вядома ж, пры такіх расцэнках прадпрыемствам і грамадзянам займацца гэтым няма ніякага рэзону. Але ж другаснае шкло краіне вельмі патрэбна! Нядаўна па тэлебачанні прайшоў сюжэт аб пабудаваным пад Мінскам сучасным заводзе па перапрацоўцы шкла. Гучыць абсурдна, але, каб не перапыняць вытворчы працэс, шклабой для яго работы прыходзіцца завозіць з-за мяжы! І гэта ў той час, калі нашы сметнікі з кожным днём “пухнуць” ва ўсе бакі, у тым ліку і з-за звезенай на іх шклатары.



1 комментарий по теме “Стоит ли собирать и сдавать стеклотару?

  1. Опять же вопросы по поводу сбора мусора мусоровозами.
    Во дворах поставили ящики — для бумаги, для стекла, для пищевых отходов…
    Ну, думаю, заживем по европейски. Тщательно перебирал отходы, чуть не в трех ведрах выносил в контейнеры и, согласно надписям, высыпал…
    А однажды соседка сказала: «Петрович! Да не заморачивайся ты так! Все ведь грузится в одну мусоросборочную машину.»
    Посмотрел я и подумал: «Да, жить нам в дерьме … да скону!»

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *