Про находчивого «коллекционера», неудачливых «животноводов» и семейных агрессоров, или Какими происшествиями отмечено начало года для ушачских правоохранителей

Закон - один для всех

ШУКАЮЦЬ “КАЛЕКЦЫЯНЕРА”

Хтосьці калекцыяніруе маркі, нехта – значкі ці манеты. А вось грамадзянін, які ў лютым незаконна пранік у вытворчы цэх “Твестубы” і выкраў адтуль балгарку коштам 2,5 мільёна рублёў, па ўсім відаць, з’яўляецца збіральнікам ключоў. Бо як яшчэ патлумачыць той факт, што зламыснік спакойна падабраў неабходны ключ да дзвярэй памяшкання і зайшоў туды. Праваахоўнікі шукаюць “калекцыянера”.

ПАШАРСЦІЛІ ПА ХЛЯВАХ

Напрыканцы 2012 года, у чарговы раз прыйшоўшы карміць свайго падгадаванага парася, жыхарка Ушач ледзь не абамлела: хрушкай у адрыне і не пахла, прычым як у прамым, так і ў пераносным сэнсе. Ужо сёлета яшчэ адна грамадзянка гарпасёлка за ноч пазбавілася козачкі і трох трусоў (урон – 2,5 мільёна рублёў). Праваахоўнікамі ўстаноўлены асобы выкрадальнікаў. Імі аказаліся раней не судзімы беспрацоўны жыхар Ушач і яго сябар з Глыбачкі Ушацкага сельсавета (абодва 1992 года нараджэння).

САЛОДКІ СОН І ГОРКАЕ ПРАБУДЖЭННЕ

Атмасферу залы чакання аўтастанцыі па сваім камфорце, зразумела, нельга параўнаць з дамашняй. Аднак для жыхара Ціханят яна паказалася цалкам прымальнай для паўнацэннага адпачынку. Утульна размясціўшыся ў крэсле і прыгрэўшыся (прычым, не толькі звонку, але і знутры таксама), мужчына салодка заснуў. Гэтым і скарыстаўся беспрацоўны раней не судзімы жыхар Ушач (1988 года нараджэння), які выцягнуў з кішэні спячага мабільны тэлефон коштам 1,8 мільёна рублёў.

ГОД ПАКУТАЎ

Жыхар Пліна (1974 года нараджэння) на працягу года збіваў сваю сужыцельніцу. Пасля скандалаў жанчына звярталася ў міліцыю, здымала пабоі ў бальніцы, але праз некаторы час усё ж даравала сваю “другую палавінку”. І скандалы з прыкладаннем рук паўтараліся. У адносінах агрэсара ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле “катаванне”.

ПАЦЯГНУЛАСЯ РУКА ДА ЧУЖОГА КАШАЛЬКА

Свой візіт на паштовае аддзяленне ў адным з населеных пунктаў раёна жыхарка Глыбачкі Ушацкага сельсавета запомніць надоўга. Загружаная думкамі аб паўсядзённых бытавых праблемах, жанчына па неасцярожнасці пакінула на бачным месцы свой кашалёк, у якім знаходзілася амаль 2,5 мільёна рублёў. Прайсці міма такога скарбу не змагла грамадзянка (1981 года нараджэння), якая па справах зайшла ў аддзяленне. Аднак патраціць “нечаканы” грашовы бонус жанчына не паспела – кашалёк з грашыма канфіскаваны праваахоўнікамі, а ў адносінах яе ўзбуджана крымінальная справа.

ГРОЗНЫЯ МАНЕРЫ

Наладзіць адносіны з былой сужыцельніцай у раней судзімага грамадзяніна Х. (1957 года нараджэння) не атрымалася. Пасля славеснай перапалкі з каханай і яе бацькамі ён схапіў сякеру, пагражаючы ўсім забойствам. На шчасце, мішэнню раз’юшанага мужчыны стала толькі акно дома, аднак адказаць за такія паводзіны і словы яму ўсё ж давядзецца перад законам.

ЗУСІМ НЕ КАЗАЧНЫ СЮЖЭТ

Калі паміж мужам (1939 года нараджэння) і жонкай (1937-га) разгарэлася сварка, жанчына, якая мае псіхічныя растройствы (шызафрэнія), без ваганняў схапіла драўляную лаўку і нанесла спадарожніку жыцця некалькі моцных удараў па галаве. Атрыманыя мужчынам траўмы аказаліся смяротнымі.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *