«Мы — граждане Республики Беларусь!». В рамках всебелорусской патриотической акции в торжественной обстановке были вручены паспорта юным ушачанам

Общество

Учора ў нашай рэспубліцы адзначаўся Дзень Канстытуцыі. Па традыцыі па ўсёй краіне з гэтай нагоды прайшла патрыятычная акцыя “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь!” Арганізатарамі акцыі на Ушаччыне выступілі раённы камітэт БРСМ сумесна з аддзелам райвыканкама па справах моладзі, аддзелам адукацыі, а прайшло мерапрыемства на базе раённага цэнтра дзяцей і моладзі.

Асабліва запомніцца гэты дзень 11-ці юнакам і дзяўчатам нашага раёна, якім ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. З 2012 года пашпарт маладыя людзі атрымліваюць не ў 16 гадоў, як гэта было раней, а па дасягненні 14-гадовага ўзросту. Выканалі ж прыемную місію ўручэння галоўнага ў жыцці дакумента намеснік старшыні райвыканкама В.І.Карчэўская, начальнік аддзела райвынкама па справах моладзі Н.І.Гардзіёнак і старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі Ушацкага РАУС С.М.Пугачоў. Дарэчы, менавіта ў гэты святочны дзень пашпарт атрымліваў і яго сын Мікіта (на здымку).
У якасці падарунка юныя грамадзяне атрымалі Канстытуцыю і падарачны камплект “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, а таксама невялікі канцэрт, падрыхтаваны гурткоўцамі цэнтра. З віншаваннямі і пажаданнямі на будучае да маладых людзей звярнуліся начальнік аддзела райвыканкама па справах моладзі Н.І.Гардзіёнак, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі У.М.Малаткавец, ветэран вайны А.К.Первянёнак, в.а. першага сакратара РК БРСМ В.Шчэрбік. А слова ў адказ ад імя моладзі трымаў вучань Арэхаўскай школы Віталь Дземідовіч.
Маладыя людзі паўдзельнічалі ў віктарыне на веданне Асноўнага Закона краіны.
Скончылася ўрачыстасць экскурсіяй у музей народнай славы імя У.Е.Лабанка.
Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *