Шахматисты из Ушач не оставили шансов на победу представителям Докшицкого и Глубокского районов

Мир увлечений Наши земляки Общество

Лепшыя шахматысты Докшыцкага, Шумілінскага і Глыбоцкага раёнаў прыехалі ва Ушачы 10 сакавіка, каб паспрачацца за перамогу ў чарговым турніры. Адразу зазначу, што гаспадары аказаліся не вельмі гасціннымі – у тым, вядома, сэнсе, што, набраўшы 26,5 ачка, упэўнена апярэдзілі прадстаўнікоў суседніх раёнаў у камандным першынстве. Другімі і трэцімі сталі адпаведна спартсмены з Докшыц і Глыбокага.
А вось у асабістым заліку барацьба была больш упартай: пераможцу Аляксандра Крацёнка ад шахматыстаў з Докшыц, заняўшых другое і трэцяе месцы, аддзяліла ўсяго палова ачка. Чацвёртым стаў ушачанін Уладзімір Барысёнак. Добра выступілі таксама нашы землякі Уладзімір Леднік і Мікалай Варанько, на рахунку якіх па 5,5 ачка: яны сталі лепшымі сярод удзельнікаў-пенсіянераў.
Хочацца пажадаць нашым шахматыстам такой жа ўдалай гульні і на наступным турніры, які адбудзецца 24 сакавіка ў Шуміліне.
Н.БАГДАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *