Я, як і ўсе жанчыны раёна, карыстаюся паслугамі цырульніка. 27 лютага вырашыла падстрыгчыся. Ва Ушацкім РКБА мне ветліва паведамілі, што жаночы зал не працуе і невядома калі ўзновіць сваю дзейнасць. Прыйшлося накіравацца ў салон «Камелія». Калі ўвайшла ў зал, была шакіравана, убачыўшы, у якіх умовах працуюць майстры: холад, памяшканне практычна не ацяпляецца, не здольны павысіць у ім тэмпературу і электраабагравальнік. Майстры шчыруюць над прычоскамі апрануўшыся, як на поўнач, пры гэтым ім яшчэ ўдаецца быць ветлівымі, усміхацца кліентам. У чаканні сваёй чаргі правяла тут хвілін 10-15 і за гэты час паспела так прамерзнуць, што праз дзень у мяне ўзнялася тэмпература…
Паважанае кіраўніцтва райспажыўтаварыства, калі вы адкрылі салон, то, калі ласка, забяспечце прыстойныя ўмовы для работы майстроў (а яны ў вас выдатныя) і для знаходжання кліентаў, інакш вы рызыкуеце страціць і першых, і другіх.
З павагай, Т.Ц.Закрэўская.
Ад рэдакцыі. Вясна хутка ўступіць у свае правы, аднак гэта не значыць, што ўзнятая нашай чытачкай праблема страціць актуальнасць, бо нават у больш цёплыя перыяды года ў названай цырульні, якая размешчана ў паўпадвальным памяшканні, захоўваецца невысокая тэмпература. У сувязі з гэтым хацелася б даведацца, ці плануюць у райспажыўтаварыстве «ўцяпліць» сваю цырульню, прыгожая назва якой, як і якасць аказваемых тут паслуг, так вабяць не толькі ўшачан, але і гасцей райцэнтра.
ага, мне тоже довелось недавно побывать в «Камелии». Холодноваааааато!