Международные звонки: средство общения или роскошь?

Выясняем ситуацию Калейдоскоп

Плата за дамашні тэлефон з’яўляецца звыклым пунктам нашых штомесячных выдаткаў, але нельга сказаць, што яе памер моцна б’е па сямейным бюджэце. Калі, канечне, абанент не з’яўляецца прыхільнікам спецыфічных тэлефонных забаў. Чалавек, які днямі завітаў у рэдакцыю, да такіх сябе не адносіць. Тым не менш, сабраўшыся разлічыцца за тэлефонную сувязь, з немалым здзіўленнем высветліў, што “нагаварыў” за месяц на 750 тысяч рублёў. Ніякай памылкі ў разліках не было: справа ў тым, што Уладзімір Васільевіч перыядычна тэлефануе са свайго дамашняга на мабільны тэлефон дачкі, якая знаходзіцца ў Даніі, але ж рабіў ён гэта і ў папярэднія месяцы, і плата тады не перавышала 200 тысяч. “Я чуў, што паслугі “Белтэлекама” падаражэлі, але не думаў, што тарыфы на міжнародныя званкі ўзраслі настолькі адчувальна. Разумею, што работнікі раённага вузла электрычнай сувязі не маюць дачынення да ўстаноўкі новых расцэнак, але лічу, што няблага было б расказаць абанентам аб увядзенні новых тарыфаў, напрыклад, праз газету”, – заўважыў Уладзімір Васільевіч. І з ім цяжка не пагадзіцца. Вядома ж, далёка не кожны ўшачанін тэлефануе ў Еўропу ці Амерыку, але такія ёсць, да таго ж у вельмі многіх з нас родныя і знаёмыя жывуць у краінах СНД. Колькі зараз каштуюць званкі ў далёкае і блізкае замежжа? За гэтай інфармацыяй мы звярнуліся да спецыялістаў РВЭС.
Сапраўды, РУП “Белтэлекам” з 17 снежня 2012 года ўвяло новыя тарыфы на міжнародныя тэлефонныя злучэнні для абанентаў сеткі электрасувязі агульнага карыстання. У рамках новай тарыфнай сеткі краіны свету падзелены на тарыфныя зоны, адпаведна якім налічаецца плата. Кошт званка залежыць таксама ад часу, калі ён здзейснены (ноччу сувязь дзешавей). З тарыфамі можна азнаёміцца па прыведзенай табліцы.
Калі пракаменціраваць змяненні, то можна зазначыць, што тарыфы на званкі ў розныя краіны павялічыліся на розную велічыню: так, кошт хвіліны размовы з абанентам з Польшчы ўзрос толькі на 12%, Расіі – на 20%, Украіны – на 50, Германіі – на 57, а ЗША – больш чым у тры з паловай разы. З поўным пералікам краін, якія ўваходзяць у названыя зоны, а таксама з тарыфамі міжнародных сетак і спадарожнікавых сістэм сувязі можна азнаёміцца на сайце РУП “Белтэлекам” у раздзеле “Міжнародная тэлефонная сувязь”, або пазваніўшы па нумарах 130 ці 2-93-00 (сэрвісная служба РВЭС).
Трэба ведаць, што прыведзеныя ў табліцы лічбы – гэта не канчатковы кошт, які будзе пазначаны ў вашым разліковым дакуменце: пры аплаце да іх будзе далучаны падатак на дабавачную вартасць, а таксама за кожную міжнародную размову бярэцца плата ў памеры 50% ад кошту адной мінуты тарыфікуемай размовы і плата за мясцовую сувязь.
Гэткія ж тарыфы прымяняюцца і пры вызначэнні кошту міжнародных званкоў са стацыянарнага тэлефона на мабільны (як у выпадку з нашым чытачом). Акрамя таго, трэба мець на ўвазе, што пры званку на мабільны на ім аўтаматычна спрацоўвае функцыя вызначэння нумара, таму нават калі абанент не прыняў выклік, мінута размовы ўсё роўна будзе залічана.
– “Белтэлекам” вымушаны ісці на павышэнне тарыфаў, паколькі аказанне названых паслуг з’яўляецца для нас стратным, а ў такіх умовах немагчыма плённая дзейнасць і развіццё прадпрыемства, укараненне сучасных тэхналогій, увасабленне інавацыйных праектаў, пашырэнне пераліку і якасці паслуг, – патлумачыў сітуацыю начальнік Ушацкага РВЭС А.У.Шакута. – Тым жа, хто хоча пастаянна мець кантакт з роднымі, якія жывуць за мяжой, можна параіць набыць сэрвісную тэлефонную карту (СТК), або адкрыць картачны ці абаненцкі рахунак. Для карыстальнікаў гэтых паслуг прадугледжаны званкі па зніжаным кошце ў некаторыя краіны Еўропы і рэгіёны СНД (у прыватнасці, Маскву, Санкт-Пецярбург і адпаведныя вобласці). Трымальнікам СТК пры выездзе за мяжу вельмі зручна званіць па іх у Беларусь. Раю таксама ўшачанам выкарыстоўваць варыянт зносін праз скайп, тым больш што колькасць населеных пунктаў, дзе даступны інтэрнэт, у раёне пастаянна павялічваецца.
Падрыхтавала
Н.БАГДАНОВІЧ.



2 комментария по теме “Международные звонки: средство общения или роскошь?

  1. сейчас ценники выросли буквально на всё! Но, наверно, все рекорды бьёт мобильная связь 🙁

  2. Наверное рекорд всё-таки бьёт телефонная справочная служба.Если совсем недавно цена одной справки была где-то 250 рублей, то теперь 750 рублей.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *