Вечная память мёртвым, вечная слава живым. Руководство района и воины-интернационалисты посетили могилы и семьи солдат, погибших в Афганистане

Общество

Ветэраны баявых дзеянняў, воіны-інтэрнацыяналісты нічым не вылучаюцца сярод іншых жыхароў раёна. Яны працуюць, займаюцца грамадскімі справамі, выхоўваюць дзяцей і ўнукаў. І толькі ў трывожных снах вяртаецца да іх Афганістан… Не дазваляюць забыць пра яго і магілы аднапалчан.

Не вярнуліся з той страшнай вайны нашы землякі Аляксандр Клачок, Мікалай Ключонак і Міхаіл Хрыпач. Маладыя, поўныя сіл і энергіі, яны апранулі вайсковую форму, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак. Розным было даваеннае жыццё гэтых хлопцаў, але лёс наканаваў ім тое, што назаўсёды аб’яднала, – полымя афганскай вайны, якое не пакінула магчымасці вярнуцца дадому.
Вельмі маштабна праходзілі сёлета на Ушаччыне мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. На мітынг з гэтай нагоды сабраліся многія ўшачане: мясцовае кіраўніцтва, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, актывісты раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, ну і, вядома ж, самі ўдзельнікі інтэрнацыянальных войн. Пасля ўрачыстасці адразу некалькі дэлегацый накіравалася на могілкі да тых, хто загінуў непасрэдна ў Афганістане ці пайшоў з жыцця ў мірны час. Узначалілі іх старшыня райвыканкама А.А.Кавалёнак, старшыня раённага аб’яднання воінаў-інтэрнацыяналістаў А.В.Рудкоўскі і ваенны камісар У.Я.Пальчэх.
Традыцыйна дарагіх гасцей чакалі ў Мажуйках Ганна Тарасаўна і Міхаіл Макаравіч Ключонкі. Для бацькоў загінуўшага ў далёкім 1988-м Мікалая ўшацкія воіны-інтэрнацыяналісты сталі амаль роднымі. Як, дарэчы, і для многіх іншых бацькоў.
– Коленька, ты толькі паглядзі, колькі да цябе сёння баявых таварышаў прыйшло, – скрозь слёзы казала Ганна Тарасаўна, стоячы ля магілы сына. – Столькі гадоў прайшло, а яны па-ранейшаму памятаюць пра нас, дапамагаюць.
Ледзьве стрымліваючы слёзы, расказвала пра загінуўшага сына Валянціна Аляксандраўна Клачок з Дубінца:
– Саша заўсёды марыў пра неба і нават жартаваў, што калі вернецца з вайны, абавязкова пакатае на сваім верталёце. Цяпер разумею, што так спрабаваў мяне супакоіць. Аднак цяжка перадаць словамі, як балела матчына сэрца, калі атрымала трагічную вестку аб гібелі сыночка. 30 гадоў прайшло з таго часу, як ён загінуў, але і сёння ён жыве ў сэрцы сваёй дачушкі, якая з’явілася на свет за шэсць дзён да яго смерці, сямігадовага ўнука Кірыла. Упэўнена: Саша ўсё гэта ведае, бачыць іх адтуль, з нябёсаў. Шкада толькі, што лёс не даў яму магчымасці быць побач з любімымі людзьмі…
Традыцыйна ў гэты дзень на магілы былых афганцаў ляглі вянкі і кветкі. Старшыня раённага выканаўчага камітэта А.А.Кавалёнак уручыў бацькам загінуўшых воінаў грашовую дапамогу райвыканкама, а начальнік аддзела ідэалагічнай работы, намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” В.М.Захарэнка – падарункі ад названага грамадскага аб’яднання. Прадстаўнікі ўлады цікавіліся патрэбамі гэтых людзей, іх праблемамі. Ім заўсёды гатовы аказаць дапамогу і падтрымку, каб сем’і загінуўшых воінаў не адчувалі сябе забытымі. Бо памяць – гэта не толькі захаванне мінулага, але і клопат аб будучым.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



1 комментарий по теме “Вечная память мёртвым, вечная слава живым. Руководство района и воины-интернационалисты посетили могилы и семьи солдат, погибших в Афганистане

  1. Я знаю мама готовится к этому дню , ждёт гостей и как будто к втрече с сыном … Брата с нами нет уже 30 лет , боль в сердце всё таже.
    Спасибо беларусам , что свята чтят память о воинах — интернационалистах , как наш любимый брат Саша .

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *