В почти военных условиях, или Как в Ушачах проходили тренировочные учения сил территориальной обороны

Общество

У сераду па ўсёй вобласці прайшлі трэніровачныя вучэнні сіл тэрытарыяльнай абароны. Ва Ушацкім раёне яны разгортваліся на некалькіх аб’ектах, дзе ва ўмовах, набліжаных да рэальных, паказвалася, як дзейнічаць у абстаноўцы ваеннага часу. На кантрольна-прапускным пункце супрацоўнікамі аддзела ўнутраных спраў правяраўся транспарт, з прыцягненнем кінолага была дагледжана машына і вадзіцель. За лічаныя хвіліны на ўмоўны пажар прыбылі супрацоўнікі аддзела надзвычайных сітуацый, бальніцы, райгаза, а ўсе прысутныя не толькі былі праінструктаваны, як карыстацца вогнетушыцелем, аднак і змаглі ліквідаваць невялікае вогнішча. Дарэчы, хочацца параіць як юрыдычным асобам, так і прыватнікам не ігнараваць наяўнасць вогнетушыцеля і яго спраўнасцю, бо нават без прыцягнення спецыялістаў з яго дапамогай можна ў пачатковай стадыі менш чым за хвіліну патушыць пажар. Супрацоўнікі ваеннага камісарыята расказалі і паказалі, як і дзе ў выпадку ваеннай пагрозы будзе прымацца, атрымліваць абмундзіраванне, медыцынскую дапамогу, харчаванне асабісты састаў. Усё гэта на практыцы прайшлі і афіцэры запасу. Пабывалі ўдзельнікі вучэнняў і ў пункце кіравання штаба раённай тэрытарыяльнай абароны.
Вучэнні тэрытарыяльнай абароны ў гэты і наступныя дні прайшлі таксама на тэрыторыі Сарочынскага сельсавета і іншых аб’ектах раёна.
В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *