Гордитесь, завидуйте, Я — гражданин!

Общество

 15 сакавіка адзначалася дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Менавіта да яго была прымеркавана акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі», якая праходзіла ва Ушацкай школе. Конституция 023 Райкам БРСМ, аддзелы па справах моладзі і адукацыі райвыканкама наладзілі ўрачыстае мерапрыемства, галоўнымі героямі якога сталі 16-гадовыя юнакі і дзяўчаты, каму належала атрымаць галоўны дакумент грамадзяніна краіны — пашпарт. 

 

Намеснік старшыні райвыканкама В.І.Карчэўская, намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама С.В.Азевіч, начальнік аддзела райвыканкама па справах моладзі Н.І.Гардзіёнак павіншавалі маладых людзей з важнай падзеяй у іх жыцці і выказалі спадзяванне, што яны стануць дастойнымі членамі нашага грамадства. Потым кожны з 8 юнакоў і дзяўчат, вучняў Ушацкай школы, па чарзе падымаліся на сцэну і атрымлівалі пашпарты, якія ўручала В.І.Карчэўская.

С.В.Азевіч уручыла кожнаму каштоўны падарачны камплект «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь», які ў рамках прэзідэнцкай праграмы «Дзеці Беларусі» Міністэрства адукацыі падрыхтавала менавіта для тых, хто ўпершыню атрымлівае пашпарт. Ён уключае кнігу і тры электронныя дадаткі ў выглядзе кампакт-дыскаў. Н.І.Гардзіёнак падарыла юным грамадзянам Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

З віншаваннямі і пажаданнямі на будучае звярнуўся да маладых людзей старшыня раённай ветэранскай арганізацыі У.М. Малаткавец. А слова ў адказ ад імя юнакоў і дзяўчат, каму пашчасціла атрымаць пашпарт менавіта ў гэты дзень, трымала вучаніца Ушацкай школы Валерыя Гарадзецкая.

Завяршылася ўрачыстасць невялікім канцэртам, які падрыхтавалі гурткоўцы цэнтра пазашкольнай работы.

 

 

 

 

 

А.ПАШКОВІЧ.

На здымку:

пашпарты ўручае В.І.Карчэўская.

 

 

 

 


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *