– Вось так, напрыклад. Малодшы сын вельмі любіць Новы год, нават калі яму было 2 гады, мы клаліся спаць, пакідаючы дазорнага за Дзімам, а ён вадзіў карагоды да раніцы. Вось і пасля Дня абаронцаў Айчыны, калі мы сваім тром мужчынам падрыхтавалі торт, стварылі сямейнае свята, Дзіма пачаў зноў прасіць ёлку. Паставілі, ён сам прыбраў, павесілі і паветраныя шары, так што свята працягваецца.
Большай радасці малому і не трэба, ён размаўляе з зялёнай прыгажуняй, клапоціцца, каб не апынулася на падлозе ніводная цацка. І створанае па яго просьбе свята зноў сагрэла ўсю дружную сям’ю, галоўнае, у якой, канечне, дзеці.
Мы размаўляем пра поспехі Дашы, яна яшчэ ў пачатковых класах, але і сама ўсе прадметы ведае на выдатна, і сястру Насцю вучыць лічыць і чытаць. Малодшай толькі ў гэтым годзе ў першы клас, а абедзве сапраўдныя памочніцы маці. Бліны спячы, бульбу пачысціць могуць з зайздроснай лёгкасцю і, галоўнае, не трэба ўгаворваць. Ну а адзінаццацікласнік Андрэй летам працуе на зернетаку, дапамагае бацьку і па гаспадарцы, і на рабоце. Канстанцін Іванавіч працуе ў “Райаграсервісе” электрыкам, а ў залежнасці ад сезоннасці далучаюцца абавязкі на ферме ці на зернесушылцы. Людміла Пятроўна ж пасля таго як у Матырыне зачынілі дзіцячы сад, поўнасцю прысвяціла сябе сям’і і дзецям.
Як спраўляліся, калі ім выдзелілі новы катэдж, а дзеці былі зусім малымі, самі не ведаюць. Хлявоў не было, участак вакол дома – некранутая цаліна. А заўсёды трымалі вялікую гаспадарку. Карова стаяла ў чужых людзей, парсюкоў дапамагала даглядаць маці. І сёння, калі ўсё абсталявалі вакол дома, тым больш не могуць адмовіцца ад каровы, каня, чацвярых парсюкоў і вялікага агарода. Інакш не пракарміць дзяцей, якія растуць, а паралельна растуць і патрэбы.
Жанчына, якая прадумана пайшла на вялікую сям’ю, заўсёды ахвяруе сабой. Таму не надта многа ў нас спрыяльных вялікіх сямей, як сям’я Змітрачэнка, што эгаістычнае жаданне пажыць для сябе ніяк не пасуецца з адказнасцю перад роднымі.
Тут жывуць у першую чаргу дзеля дзяцей, адмаўляюцца ад уласных патрэб на іх карысць і, дарэчы, не толькі маці. Дружная сям’я – гэта поўная сям’я. А гледзячы, як прыціскалася да бацькі Насця, станавілася відавочным, які сябра для дзяцей і Канстанцін Іванавіч. Бацькі ведаюць усіх настаўнікаў дзяцей, а таксама дробязі іх школьнага жыцця. Даўно прыкмечаны творчыя здольнасці кожнага, якія імкнуцца развіваць.
А да 8 сакавіка цяпер ужо мужчынская палова сям’і Змітрачэнка рыхтавала для сваіх любых прыгажунь свята. І яно адбылося.