Святочны Вицебск гасцінна сустрэў дэлегацыю ўшацкіх школьнікаў. У гэтым годзе на абласную дабрачынную ёлку былі запрошаны 25 лепшых вучняў з усіх школ раёна, сярод якіх пераможцы прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў (на здымку). У праграме паездкі не толькі навагодняе свята, якое праходзіла ў канцэртнай зале «Віцебск», але і экскурсіі, іншыя цікавыя мерапрыемствы.