У раёне падведзены вынікі агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельскагаспадарчых арганізацый для работы ў зімовых умовах за 2012 год.
Варта адзначыць, што яго правядзенне стала традыцыйным у першую чаргу таму, што ён рэальна дапамагае павысіць тэхнічную гатоўнасць машынна-трактарных паркаў сельгаспрадпрыемстваў, спрыяе павелічэнню тэрміну службы тэхнікі. Як і кожны год, да агляду рыхтаваліся інжынерныя службы і механізатары ўсіх гаспадарак раёна.
Пры падвядзенні вынікаў агляду-конкурсу кожны машынны двор ацэньваўся больш чым па 30-ці пунктах па пяцібальнай шкале: агульны стан і парадак на мехдвары, стан захоўвання тэхнікі і яе рамонт, тэхнічнае абслугоўванне, парадак у вядзенні дакументацыі і многае іншае.
Паколькі ні адзін машынны двор, абслугоўваючая база не могуць прэтэндаваць на адзнаку “выдатна”, першае месца ў аглядзе-конкурсе не прысуджалася. Другое заняў калектыў КУСГП “Вялікадолецкае” (дырэктар – І.П.Дарошчанка, галоўны інжынер – Ю.Ф.Васілевіч), трэцяе – КУСГП “Глыбачаны” (дырэктар – С.І.Кірпічонак, галоўны інжынер – А.В.Зянюк). Далей месцы сярод сельгаспрадпрыемстваў размеркаваліся наступным чынам: чацвёртае месца заняло ААТ “Ушацкі райаграсэрвіс”, пятае – КУСГП “Кублічы”, шостае месца падзялілі ААТ “Дземенец” і КУСГП “Арэхаўна”, сёмае месца ў ААТ “Ільюшынскі”, восьмае ў “Агра-Селішча”, замыкае спіс гатоўнасці КУСГП “Дубраўка”.
Гаспадаркі-пераможцы атрымалі Ганаровыя граматы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, а таксама права атрымання па адной адзінцы складанай самаходнай сельскагаспадарчай тэхнікі ў лізінг.
І.ПУХАЛЬСКІ, начальнік інспекцыі дзяржтэхнагляду.