ЗАГС отмечает юбилей! 95 лет со дня основания службы

Общество

18 снежня 2012 года спаўняецца 95 гадоў з дня ўтварэння органаў запісу актаў грамадзянскага стану. Напярэдадні юбілею мы пагутарылі з начальнікам аддзела загса Ушацкага райвыканкама А.М.МАЛАШЧАНКАЙ.

Алена Мікалаеўна, хочацца, каб у вашага аддзела і на наступныя дзесяцігоддзі было многа прыемных клопатаў! А зараз давайце запросім чытачоў “Патрыёта” ў невялікае гістарычнае падарожжа…
– Думаецца, варта пачаць з таго, як з’явілася сістэма органаў запісу актаў грамадзянскага стану – загса. 95 гадоў таму, у снежні 1917 года, выйшаў Дэкрэт “Аб грамадзянскім шлюбе, аб дзецях і вядзенні кніг актаў грамадзянскага стану”. З гэтага часу дзяржава стала прызнаваць толькі тыя шлюбы, якія рэгістраваліся ў дзяржаўных органах запісу актаў грамадзянскага стану. Людзі, якія хацелі ўступіць у шлюб, павінны былі на словах аб’явіць аб гэтым або падаць пісьмовую заяву ў аддзел шлюбаў і нараджэнняў пры гарадской (раённай, павятовай, валасной, земскай) управе. Усім духоўным і адміністрацыйным установам, якія раней рэгістравалі падобныя акты, трэба было тэрмінова пераслаць рэгістрацыйныя кнігі ў адпаведныя ўправы. Менавіта такім чынам і была створана сістэма органаў загса, якая існуе да сённяшніх дзён.
Што зараз уяўляе сабой гэтая служба?
– У 1994 годзе наш аддзел загса “пасяліўся” ў новым, асобным будынку па вуліцы Савецкай, дзе зараз і знаходзіцца. Дагэтуль асобнага памяшкання для рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ва Ушачах не было, што, безумоўна, выклікала пэўныя цяжкасці. Камп’ютарызацыя прыйшла на змену ручной працы, значна пашырыліся функцыянальныя магчымасці загса. Дзякуючы ўсяму гэтаму зараз у кароткія тэрміны афармляем неабходныя грамадзянам дакументы. У аддзеле загса фіксуюцца і захоўваюцца запісы аб нараджэнні і смерці, заключэнні і скасаванні шлюбаў, усынаўленні і ўстанаўленні бацькоўства, перамене імя. Акрамя таго, у нас змяняюцца, выпраўляюцца і дапаўняюцца запісы актаў, узнаўляюцца і анулююцца, выдаюцца паўторныя пасведчанні і даведкі. Такім чынам, у дакументах нашай службы адлюстроўваюцца людскія лёсы: пачынаючы ад нараджэння і заканчваючы апошнімі жалобнымі хвілінамі жыцця. Праводзім урачыстыя рэгістрацыі разнастайных абрадаў, прычым пры неабходнасці выязджаем на месца, усё большую папулярнасць набываюць юбілейныя вяселлі.
– У святочную для загса дату нельга не прыгадаць былых супрацоўнікаў аддзела.
– Гэта ветэраны працы Надзея Сямёнаўна Марчанка, Раіса Мікалаеўна Коршун, Вольга Уладзіміраўна Сырэль, Вольга Аляксееўна Курусёва, якія за час сваёй прафесійнай дзейнасці ў загсе адправілі ў сямейнае падарожжа сотні пар, стараліся, каб гэты момант быў як мага больш урачыстым, памятным, прыемным. У тысячах пасведчанняў – іх почырк. Канечне ж, не магу не адзначыць сённяшняга галоўнага спецыяліста аддзела загса Ганну Карлаўну Лышко – прафесіянала сваёй справы і майго вернага памочніка.
У сельскай мясцовасці работу па запісе актаў грамадзянскага стану праводзяць упраўляючыя справамі сельвыканкамаў. Гэта таксама вельмі адказныя, граматныя работнікі. Усім тым, хто працягвае справу, вялікі дзякуй!
Гутарыла Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.
Фота з архіву газеты. На здымку: (першы рад) В.Курусёва, Р.Коршун, Г.Лышко, (другі) Н.Марчанка, В.Сырэль, А.Малашчанка.



1 комментарий по теме “ЗАГС отмечает юбилей! 95 лет со дня основания службы

  1. Приходят к вам пары красивые,
    Обратно уходят счастливые!
    ЗАГС — место, где он и она
    Друг другу ответили «да!»
    Работа у вас благородная,
    А дело, бесспорно, народное!
    Восторженно вас поздравляем,
    Отличных, слегка необычных,
    Красивых церемоний желаем!
    С ЮБИЛЕЕМ ВАС!!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *