Досрочная пенсия и …

Калейдоскоп

На мінулым тыдні адбылася “прамая лінія” з начальнікам раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва П.М.СМАРГУНОМ.Пытанняў было нямнога, аднак насілі яны агульны інтарэс, бо цікавяць вялікую групу жыхароў раёна.

 Напрыклад, адзін з індывідуальных прадпрымальнікаў папрасіў удакладніць палажэнне Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №64 ад 13 лютага гэтага года, дзе сказана, што прадугледжана выплата абавязковых страхавых узносаў індывідуальнымі прадпрымальнікамі штогод не пазней 1 красавіка года, наступнага за справаздачным. Сума, якая належыць да аплаты, будзе перавышаць мільён рублёў, што дастаткова многа для аднаразовай выплаты. Ці можна выплачваць узносы часткамі на працягу года? 

 

 

Пётр Мікалаевіч адказаў, што, як для камерцыйных арганізацый, для якіх прадугледжана штоквартальная выплата абавязковых страхавых узносаў, так і для індывідуальных прадпрымальнікаў, для якіх прадугледжана гадавая выплата, няма прававых перашкод для іх унясення па старой схеме. Гэта значыць, штомесячна для юрыдычных асоб і паквартальна для індывідуальных прадпрымальнікаў.

Адначасова ўзнікла пытанне змены згодна з Указам №64 перыядычнасці выплаты страхавых узносаў у Фонд для камерцыйных арганізацый з сярэдняй колькасцю працуючых за каляндарны год да 15 чалавек уключна. Якія аргані- зацыі адносяцца да камерцыйных?

У адпаведнасці з артыкулам 46 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь камерцыйнай арганізацыяй прызнаецца такая, што ставіць мэтай атрыманне прыбытку ў якасці асноўнай дзейнасці і, або, размяркоўваючая прыбытак паміж удзельнікамі. Гэтае палажэнне павінна быць замацавана ва ўстаноўчых дакументах арганізацыі.

Юрыдычныя асобы, якія з’яўляюцца камерцыйнымі арганізацыямі, могуць стварацца ў форме гаспадарчых таварыстваў, вытворчых кааператываў, унітарных прадпрыемстваў, сялянскіх і фермерскіх гаспадарак, а таксама ў іншых формах, – адказаў П.М.Смаргун.

Больш дэталёвага асвятлення патрабавала наступнае пытанне: “Што такое датэрміновая прафесіянальная пенсія і дадатковая прафесіянальная пенсія?”

Спачатку Пётр Мікалаевіч удакладніў, хто мае права на дадзеныя віды пенсій. Ва ўмовах нашага раёна на датэрміновую прафесіянальную пенсію маюць права: мужчыны, якія працуюць трактарыстамі-машыністамі сельскагаспадарчай вытворчасці, непасрэдна занятыя вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі; жанчыны, якія працуюць жывёлаводамі (аператарамі жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм) і свінаводамі (аператарамі свінаводчых комплексаў і механізаваных ферм), якія выконваюць пэўныя віды работ згодна з пералікам, а таксама даяркі (аператары машыннага даення); асобныя катэгорыі медыцынскіх і педагагічных работнікаў, згодна з пералікам устаноў, арганізацый і пасад; работнікі, якія заняты поўны рабочы дзень на работах са шкоднымі і цяжкімі ўмовамі працы, згодна са спісам вытворчасцяў, работ, прафесій, пасад і паказчыкаў.

Датэрміновая прафесіянальная пенсія — гэта такая пенсія, якая выплачваецца застрахаванай асобе ў датэрміновы перыяд. Гэта значыць перыяд, на працягу якога прадстаўляецца права на прафесіянальную пенсію раней агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту. Такая пенсія вылічваецца шляхам дзялення сумы пенсіённых зберажэнняў, па дадзеных прафесіянальнай часткі асабовага рахунку, на чысло месяцаў датэрміновага перыяду застрахаванай асобы.

Дадатковая прафесіянальная пенсія выплачваецца ў перыяд пасля дасягнення застрахаванай асобай агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту. Калі застрахаванай асобе выплачвалася датэрміновая прафесіянальная пенсія, то сума для назначэння дадатковай прафесіянальнай пенсіі складае розніцу паміж сумай пенсіённых зберажэнняў, улічаных на прафесіянальнай частцы асабістага рахунку гэтай асобы, і сумай выплачанай датэрміновай прафесіянальнай пенсіі, пачынаючы з 1 студзеня 2009 года. Дадатковая прафесіянальная пенсія ўстанаўліваецца ў памеры бюджэту пражытачнага мінімуму у сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае ў месяцы, за які яна выплачваецца. Перыяд выплаты дадатковай прафесіянальнай пенсіі вызначаецца з сумы пенсіённых зберажэнняў, якія маюцца на прафесіянальнай частцы асабовага рахунку на дзень назначэння пенсіі, і бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае на гэту дату. Пры гэтым, калі перыяд выплаты дадатковай прафесіянальнай пенсіі, вызначаны такім метадам, складае больш пяці гадоў, пенсіённыя зберажэнні ў суме, якая перавышае патрэбную для выплаты дадзенай пенсіі на працягу ўказанага перыяду, па жаданні застрахаванай асобы выплачваюцца адначасова.

 
 



1 комментарий по теме “Досрочная пенсия и …

  1. Уведомление: Cialis Online kr6x

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *