Кто спасёт рыбу?

Читатель поднимает проблему

Газета пастаянна друкуе матэрыялы, якія прадстаўляюць супрацоўнікі Полацкай і Лепельскай дзяржаўных інспекцый аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Работу, якую яны вядуць па барацьбе з браканьерствам, лічу важнай і патрэбнай.

Але, ёсць моманты, якія мне не зусім зразумелыя. Вось наступіць вясна і з вудай нельга будзе ступіць у ваду, а без вуды — хоць купайся. Іншы момант, цяпер назіраюцца заморныя з’явы, рыба гіне без доступу кіслароду. І, на мой погляд, якраз супрацоўнікам інспекцый і патрэбна ахоўваць рыбныя запасы – праразаць палонкі на азёрах, якія найбольш схільныя да замору, паказваць прыклад, арганізоўваць на гэтыя работы рыбаловаў-аматараў, грамадскасць. На самой жа справе яны ахоўваюць рыбу толькі ад чалавека, а чаму не ад прыродных з’яў? Можа апошняе цяпер нават больш важна.

З арандуемымі азёрамі ўсё зразумела – там павінны працаваць арандатары, а на астатніх – інспекцыя.

М.ФЕДАРЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *