За опытом и идеями — в Ушачи. Районная организация РОО «Белая Русь» принимала гостей из соседних районов и областного центра

В общественных организациях

Члены РГА “Белая Русь” па ўсёй краіне пастаянна працуюць над новымі праектамі, актыўна ўмацоўваюць супрацоўніцтва паміж аргструктурамі гарадоў і раёнаў. Не выключэнне і Ушацкая раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання, якая гасцінна прымала на Ушаччыне прадстаўнікоў Полацка, Наваполацка, Глыбоцкага і Бешанковіцкага раёнаў, а нядаўна ў госці да ўшачан прыехалі і віцябчане.
Знаёмства з работай Ушацкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, абмеркаванне планаў на будучыню, абмен вопытам з аднадумцамі – такой была мэта дзелавога візіту ў наш раён актыву Першамайскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” на чале з членам прэзідыума абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання, вядучым спецыялістам Першамайскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” М.І.Гулідавай. Прымалі гасцей старшыня Ушацкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” А.В.Пашковіч і яе намеснік В.М.Захарэнка.
* З 2008 года членаў “Белай Русі” на Віцебшчыне стала больш у 2,5 раза.
* Колькасць членаў арганізацыі па вобласці ў працэнтах ад колькасці насельніцтва працаздольнага ўзросту на 1 кастрычніка 2012 года – 2,1. Лепшыя паказчыкі ў Полацкай раённай арганізацыі – 5,83, Ушацкай – 5,67 і Бешанковіцкай – 5,4.
На працягу сустрэчы прысутныя азнаёміліся з накірункамі дзейнасці і формамі работы Ушацкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, пастаноўкай работы ў пярвічных арганізацыях Арэхаўскай сярэдняй школы імя Н.Касцючэнка і аддзела культуры Ушацкага райвыканкама. Было аб чым расказаць старшыням названых “пярвічак” С.В.Лісоўскай (на здымку) і М.А. Шаўчэнка.
Падчас экскурсіі па Арэхаўскай школе і яе казачнай прышкольнай тэрыторыі, якую правяла дырэктар навучальнай установы І.Ф.Сыроўчанка, усе госці прызналіся, маўляў, “вы, ушачане, нас прыемна здзівілі. Такой узорнай ва ўсіх адносінах школы мы яшчэ не бачылі”.
Па добрай традыцыі наведалі святыя для Ушаччыны месцы – музей народнай славы імя У.Е.Лабанка і мемарыяльны комплекс “Прарыў”, дзе ўсклалі вянкі, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
Падчас правядзення круглага стала па абмене вопытам работы актывісты абедзвюх арганізацый мелі магчымасць падзяліцца напрацоўкамі, даведацца аб справах у пярвічных арганізацыях. На мерапрыемстве Алена Васільеўна Пашковіч уручыла Ганаровую грамату ад “Белай Русі” Вользе Мікалаеўне Захарэнка. Адзначаны граматамі, прэміямі, падарункамі і іншыя актыўныя члены арганізацый РГА “Белая Русь”.
Прыемна адзначыць, што па шчаслівай выпадковасці ў складзе дэлегацыі Віцебскай вобласці была і наша вядомая зямлячка, ураджэнка вёскі Немірова, І.В.Бондал, якая зараз працуе на пасадзе прарэктара па выхаваўчай рабоце ў ВДУ імя П.М.Машэрава. Падчас свайго выступлення Ірына Васільеўна падзякавала за магчымасць пабываць на сваёй маленькай радзіме і з гонарам канстатавала: “Якія вы малайцы, мае шаноўныя землякі! У вас усё на такім высокім узроўні: і адукацыя, і культура, і грамадскія арганізацыі… Мне вельмі прыемна, што ваша любоў да Ушаччыны праяўляецца такімі карыснымі справамі і мерапрыемствамі па ўвекавечанні подзвігу землякоў. Сапраўды, ва Ушацкім раёне вітае дух патрыятызму – і гэта адчуваецца ва ўсім!”
Літаральна ўсе прысутныя на сустрэчы аднагалосна пацвярджалі: усё, што робіцца па ініцыятыве “Белай Русі”, ідзе ад душы, на карысць грамадзян і роднай Беларусі. А такое міжраённае супрацоўніцтва паміж арганізацыямі грамадскага аб’яднання неабходна працягваць не толькі для абмену вопытам работы, але і з мэтай рэалізацыі сумесных праектаў, для наладжвання больш цеснага ўзаемадзеяння ўсіх аргструктур арганізацыі.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *