Пра існаванне маркёраў для выяўлення анкалагічнага захворвання мы пісалі даўно. Існуе такі даволі просты спосаб: прыйшоў у паліклініку, здаў кроў і атрымаў адказ, ці пагражае страшнае захворванне. Аднак, наколькі гэты спосаб даступны, ці для ўсіх і наколькі дакладны прагноз. З гэтымі пытаннямі звярнуліся да галоўнага ўрача раёна М.М.Каспіровіча.
– Дыягностыка анкалагічнымі маркёрамі не ўваходзіць у пералік абавязковых паслуг, якія павінна аказваць паліклініка. Аднак, яна ў нас існуе ў якасці дадатковай. Аказваючы платныя паслугі, мы накіроўваем заробленыя грошы на набыццё новага абсталявання, сродкаў, у тым ліку і на маркёры, якія ёсць не ў кожнай паліклініцы. Гэтыя віды платныя ў любой бальніцы, аднак у нас не даражэй, чым у іншых, як дарэчы і ўсе іншыя платныя паслугі, таму што мы зусім не ставім мэтай зарабіць на гэтым (закладваем мінімальную рэнтабельнасць), а каб ушачане мелі магчымасць атрымліваць больш лячэбных паслуг і ў тым ліку дыягнаставаць захворванні. Усе ведаюць, наколькі важна ў ранняй стадыі выявіць злаякасную пухліну.
Сродак просты: здалі кроў, атрымалі адказ. На жаль, маркёры не ўніверсальныя на ўсе віды анкалогіі, а працуюць на выяўленне толькі пэўнага антыгена. У прыватнасці, мужчыны могуць праверыцца на наяўнасць анкалогіі прастаты, а жанчыны на рак цела маткі. Кошт у першым выпадку 20860 рублёў, у другім – 14800. І гэта трэба рабіць, асабліва ва ўзросце пасля 40 гадоў. У нас даволі высокі працэнт ракавых захворванняў: на сёння на ўліку знаходзіцца кожны 35-ы жыхар Ушаччыны. І памятайце – рак, гэта не прыгавор, а захворванне, якое на ранніх стадыях паспяхова вылечваецца. Многае залежыць ад нас.
Ольга КОРОЛЕНКО