60 лет на страже порядка. Департамент охраны отмечает юбилей

Общество

Летапіс беларускай аховы пачаў свой адлік 29 кастрычніка 1952 года. За час існавання служба неаднаразова перабудоўвалася, мяняла назву, аказвалася на розных паваротах гісторыі, аднак нязменна на працягу вось ужо 60 гадоў упэўнена трымала курс на забеспячэнне высокага ўзроўню захаванасці дзяржаўнай уласнасці, асабістай маёмасці і бяспекі грамадзян.

На сённяшні дзень аддзяленнем ахоўваецца 87 аб’ектаў, 123 памяшканні з асабістай маёмасцю грамадзян, кантралюецца трывожная сігналізацыя на 19

Як усё пачыналася…

Годам нараджэння Ушацкага аддзялення Дэпартамента аховы з’яўляецца 1990-ы, калі загадам начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама №14 было створана аддзяленне аховы пры Ушацкім аддзеле ўнутраных спраў. Начальнікам новай службы быў прызначаны старшы лейтэнант міліцыі У.У.Іваноў. Час быў няпросты: пачатак 1990-х, перабудова, не адчувалася стабільнасці. Так што работы супрацоўнікам аддзялення хапала. Зразумела, ніякіх пультавых аб’ектаў з ахоўна-пажарнай сігналізацыяй тады не было.

Бяспека жыцця, захаванасць маёмасці

Зараз Ушацкае аддзяленне Дэпартамента аховы – гэта высокаарганізаваная, мабільная, тэхнічна абсталяваная служба. Гэта дружны калектыў надзейных і адказных барацьбітоў са злачыннасцю, гатовых у любы час года і сутак забяспечваць надзейную абарону кватэр, маёмасці, ахоўваць дзяржаўныя і сацыяльныя аб’екты, стрымліваць і прадухіляць беззаконне.
Для паспяховага выканання ўсіх пастаўленых задач неабходна паўсядзённая і карпатлівая работа кожнага з супрацоўнікаў, своечасовае ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, тэхнічнае пераўзбраенне службы. На шчасце, з гэтым ва Ушацкім аддзяленні Дэпартамента аховы праблем не ўзнікае. Для вырашэння службовых і аператыўных задач ёсць тры аўтамабілі, неабходная зброя, спецыяльныя сродкі, тры службова-вышуковыя сабакі. Для захоўвання і рамонту аўтатранспарту пабудаваны гараж. Ёсць свой вучэбны клас і спартыўная зала.

Крэдыт даверу  без дэфіцыту

Хто ведае ўсе сакрэты арганізацыі? Вядома ж, начальнік. Ушацкае аддзяленне Дэпартамента аховы зараз узначальвае маёр міліцыі У.А.Чумакоў. Частку сваёй працы, сэрца і душы ўклалі ў гісторыю падраздзялення былыя начальнікі У.У.Іваноў, А.Т.Пугачоў, А.Г. Міхайлаў, якія добрасумленна выконвалі свой службовы абавязак. Некаторыя з іх і цяпер, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, бываюць у аддзяленні, словам і справай дапамагаюць маладым супрацоўнікам прайсці нялёгкі шлях станаўлення. Значны ўклад у развіццё аддзялення ўнеслі таксама былыя работнікі аховы С.В.Пузатка, С.М.Смык, Р.В.Папко, І.Х.Басуеў, В.М.Федарэнка: на іх прыкладах адносін да службы выхоўваецца кожнае наступнае пакаленне супрацоўнікаў аддзялення.

Заўсёды на пасту

Галоўную ролю ў паспяховай жыццядзейнасці ўсіх падраздзяленняў аховы, безумоўна, адыгрывае чалавечы фактар. Наколькі ўмела спрацуюць работнікі – такім будзе канчатковы вынік дзейнасці ўсёй службы. За высокія адзнакі ў прафесійнай дзейнасці, актыўны ўдзел у спаборніцтвах неаднаразова адзначаліся на самым высокім узроўні А.М. Хвошч, П.А.Клачок, Д.А.Кемстач. Лепшымі па прафесіі ў аддзяленні аховы лічацца электраманцёр У.У.Лёля, вадзіцель У.У.Гаманёк, міліцыянер СПМ Д.С.Жарнасек, ахоўнікі М.В.Міцкевіч і В.І.Гардзіёнак, міліцыянер-кінолаг А.М.Лісічонак. На высокім узроўні выконваюць свае прафесійныя абавязкі прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва – дзяжурныя пульта кіравання Л.В.Тычына і С.Т.Вараксіна. А ахоўнік Ю.В.Юркевіч яшчэ штогод аказвае значную дапамогу ААТ «Агра-Селішча» ў правядзенні пасяўных і ўборачных работ. Зразумела, зараз названы не ўсе адказныя работнікі калектыву.

Адпачынак, святы, спорт…

У аддзяленні клапоцяцца не толькі аб умовах работы супрацоўнікаў, іх прафесійным росце, але і аб здароўі, адпачынку, вольным часе. Ужо традыцыйнымі сталі мерапрыемствы, звязаныя са святкаваннем Новага года, прысвечаныя Дню стварэння Дэпартамента аховы, Дню жанчын, а таксама калектыўныя паездкі па месцах баявой славы. Не забываюць тут і пра юбілейныя даты кожнага супрацоўніка, адзначаюць памятныя падзеі ў іх жыцці – вяселлі, нараджэнне дзяцей і іншыя.
Работнікі службы актыўна ўдзельнічаюць у спартыўных мерапрыемствах розных узроўняў, дзе паказваюць высокія вынікі. Сведчанне таму – шматлікія кубкі, дыпломы і граматы. Упэўнена трымаюцца на спартыўным алімпе У.І.Коршун і Д.Р.Гірсёнак.
* * *
Асабісты склад Ушацкага аддзялення Дэпартамента аховы – гэта высокапрафесійныя, граматныя спецыялісты з выдатнай фізічнай падрыхтоўкай, здольныя выконваць любыя пастаўленыя перад імі задачы. Станоўчыя вынікі, як адзначае начальнік аддзялення Уладзімір Анатольевіч Чумакоў, заўсёды прыемна падводзіць, тым больш напярэдадні свята. Аднак усе яны не з’яўляюцца падставай спыняцца на дасягнутым, хутчэй – гэта стымул ісці далей, удасканальваючы свой прафесіяналізм.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



1 комментарий по теме “60 лет на страже порядка. Департамент охраны отмечает юбилей

  1. ПОЗДРАВЛЯЮ!!!
    Все продавцы и консультанты
    Имеют скрытые таланты:
    Под стол ты только загляни –
    Найдешь, где спрятаны они.
    Одной тревожной красной кнопкой
    Уложат всех воришек стопкой,
    Все потому, что неустанно
    Дежурит МВД охрана! ©

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *