23 августа свой профессиональный праздник отмечают работники статистики

У аўторак сваё прафесійнае свята адзначаць работнікі дзяржаўнай статыстыкі. Менавіта па даных, якія акумулюе і апрацоўвае ведамства, кіруючыя органы адсочваюць паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў і краіны ў цэлым, карэкціруюць яго дынаміку. Аб тым, якімі справамі жыве аддзел статыстыкі Ушацкага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці, сёння і пойдзе гаворка. У 2013 годзе ва ўстанове прайшла […]

Продолжить чтение

Бригада каменщиков Ушачской ПМК-66 трудится на строительстве 40-квартирного дома в Ушачах

Брыгада муляраў Ушацкай ПМК-­66, якой у пошуках работы давялося паездзіць па суседніх раёнах, зараз працуе ў гарпасёлку на будаўніцтве 40-­кватэрнага дома. І робіць гэта з добрым настроем, бо хоць і прывыклі работнікі да камандзіровак, але працаваць на месцы, ля сваіх сямей, куды зручней. “Усе гэтыя дамы, за выключэннем аднаго, мы ўзводзілі!” – з вышыні другога […]

Продолжить чтение

Сюда вернулась жизнь. Ушачские строители с оптимизмом встретили свой профессиональный праздник

Менавіта такія словы напярэдадні прафесійнага свята будаўнікоў давялося пачуць не ад аднаго работніка ДКУБП “Ушацкая ПМК-­66”. Прадпрыемства, існаванне якога яшчэ напачатку года было пад пагрозай, зараз дзейнічае, пакрыху вызваляецца ад даўгоў. І, што самае галоўнае, працуе не толькі на знакавых аб’ектах гарпасёлка, а і выношвае планы на будучыню. Пра стан спраў і перспектывы развіцця асноўнай […]

Продолжить чтение

Более 30 лет в строительной организации отработала Вера Петровна Кандакова

Застаць на месцы загадчыка вытворчасці галоўнай будаўнічай арганізацыі раёна – ПМК-66 Веру Пятроўну Кандакову аказалася не так проста. Мноства рабочых пытанняў не дазваляюць ёй сядзець у кабінеце. Адправіўшы з тэрыторыі бетонамяшалку на аб’ект, яна вылучыла хвілінку для размовы, але паралельна яшчэ адказвала на тэлефонныя званкі, абяцаючы хутка быць на месцы. Здавалася б, не жаночая гэта […]

Продолжить чтение

В инспекции Министерства по налогам и сборам по Ушачскому району доверяют молодым работникам

У невялікім калектыве інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Ушацкім раёне побач з вопытнымі работнікамі паспяхова выконваюць свае абавязкі і маладыя супрацоўнікі – Таццяна Цюкала, Вікторыя Уліновіч і Таццяна Стрыжонак. – Адразу хачу зазначыць, што гэтыя дзяўчаты вельмі адказныя, старанныя, кожная добра вядзе свой участак, нягледзячы на яшчэ небагаты вопыт. Ведаюць заканадаўства, сочаць за […]

Продолжить чтение

Сотрудники прокуратуры Ушачского района обладают высокими профессиональными и моральными качествами

На органах пракуратуры ў нашым грамадстве ляжыць вельмі важная функцыя – яны абараняюць правы і свабоды грамадзян, каардынуюць барацьбу са злачыннасцю і карупцыяй, вядуць вялікую прафілактычную работу. Менавіта ад дзейнасці пракуратуры ў многім залежыць фарміраванне Беларусі як прававой дзяржавы. Для выканання гэтых адказных задач пракурорскія работнікі надзелены шырокімі паўнамоцтвамі, а таму і патрабаванні да іх […]

Продолжить чтение

Врача ультрозвукового исследования Татьяну Сидоренко знает каждый ушачанин

Аб гэтым Таццяна Мікалаеўна Сідарэнка ведала… яшчэ з дзіцячага садка. Першыя медыцынскія навыкі яна адточвала на аднагрупніках, робячы ім уколы звычайным значком. Дзіцячая мара не рассеялася падчас юнацкіх пошукаў сябе, а толькі замацавалася і стала больш канкрэтнай. Буду нейрахірургам – такую задачу паставіла сабе дзяўчына пасля восьмага класа. А дапамог у гэтым пісьменнік Іван Шамякін. […]

Продолжить чтение

Главный врач Ушачской ЦРБ Сергей Моисеев — мастер спорта международного класса по стрельбе и чемпион Беларуси

Зусім хутка мы пачнём перажываць за айчынных алімпійцаў, якія будуць адстойваць гонар краіны ў бразільскай сталіцы. Сярод відаў спорту, з якімі ў беларусаў традыцыйна звязаны медальныя надзеі, – кулявая стральба. Яшчэ і зараз у многіх у памяці залаты трыумф Сяргея Мартынава на мінулай Алімпіядзе ў Лондане, гэты ўнікальны стралок прынёс Беларусі дзве бронзы і на […]

Продолжить чтение

На счету молодого врача анестезиолога-реаниматолога Александра Вусько уже немало спасённых жизней

Напэўна, многім даводзілася бачыць работу рэанімацыі ў кіно. А вось наяве назіраць за гэтым адважыцца ўсё ж не кожны. Сэрца сціскае ціхі жах перад страшнай хваробай, якая пазбаўляе чалавека магчымасці хадзіць, размаўляць і, нарэшце, проста дыхаць самастойна – без шматлікіх трубачак і правадоў, якімі абвіта яго цела. Яны ж, работнікі рэанімацыі, бачаць гэта пастаянна, штодня […]

Продолжить чтение

Каждый вызов для «скорой помощи» Ушачской ЦРб очень ответственный

І днём, і ноччу, у любое надвор’е і свята машына са зразумелай пазнакай “103” па першым жа выкліку спяшаецца на дапамогу. Для фельчараў “хуткай” кожны выезд – надзвычай адказны, бо гаворка ідзе пра здароўе, а нярэдка і жыццё чалавека. – У нас працуюць дзве кругласутачныя брыгады, аснашчаныя сучаснай медыцынскай апаратурай і сродкамі сувязі. Дэфіцыту лекаў […]

Продолжить чтение

Заведующий Кубличским ФАПом Виктория Кальчевская всегда торопится на помощь своим пациентам

Пра людзей, вернутых з таго свету, Вікторыя Пятроўна Кальчэўская не расказвае – такіх выпадкаў за яе адносна непрацяглую працу загадчыкам Кубліцкага фельчарска-акушэрскага пункта не было. Але больш чым за два гады яна паспела адчуць усю важнасць і адказнасць справы вясковага медыка. Сарочынская дзяўчына трапіла ў Кублічы, калі выйшла замуж за мясцовага хлопца. Пазнаёміліся на навагоднім […]

Продолжить чтение