Старейшина — правая рука председателя сельисполкома

Цяжка пераацаніць ролю старэйшыны ў вёсцы. Як правіла, гэта самы паважаны і аўтарытэтны чалавек, які з’яўляецца правай рукой старшыні сельвыканкама і аказвае яму дзейсную дапамогу па любым пытанні жыццезабеспячэння мясцовага насельніцтва. На тэрыторыі самага вялікага ў раёне па колькасці жыхароў Сарочынскага сельсавета абрана 36 старэйшын. На нядаўнім пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў старшыня Сарочынскага сельвыканкама […]

Продолжить чтение

2 августа ушачане отпраздновали Ильин день

У даволі цёплы жнівеньскі дзень слаба верыцца, што менавіта сёння будзе кінута льдзінка ў нашы рэкі і вадаёмы, а гарачае лета пойдзе на змяншэнне. 2 жніўня праваслаўныя вернікі адзначалі дзень Іллі-прарока, з якім звязана мноства народных звычаяў, традыцый і прыкмет. У народзе казалі: «Ілля лета канчае, жніво пачынае», «На Іллю да абеда лета, а пасля […]

Продолжить чтение

Дорожат каждым днём. Как проходит уборочная в КУСХП «Великодолецкое»?

Раніцай 2 жніўня працаўнікі КУСГП “Вялікадолецкае” на мехдвары чакалі спрыяльнага надвор’я. 9 экіпажаў камбайнаў гатовыя былі па першым сігнале выехаць у поле, але дождж унёс карэктывы ў планы хлебаробаў. “Прыйшоў Ілля – наробіць гнілля”, – жартуюць механізатары. У гаспадарцы ж даражаць кожным днём жніва, паколькі менавіта тут адзін з буйнейшых зерневых кліноў у раёне. Сёлета […]

Продолжить чтение

Объединила служба в десанте

Штогод 2 жніўня ва Ушачах праходзяць сустрэчы дэсантнікаў розных пакаленняў. Дзень паветрана-дэсантных войскаў для іх – магчымасць сустрэцца з таварышамі па службе, успомніць выпадкі з армейскага жыцця, падзяліцца навінамі, пагаварыць аб тым, што хвалюе. Не стаў выключэннем і сёлетні год. У пятніцу ўшацкія дэсантнікі сабраліся ля памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам у гарпасёлку, усклалі кветкі, ушанавалі памяць […]

Продолжить чтение

Сохранить выращенное. Мониторинг сельхозобъектов Ушачского района выявил нарушения

У гэтыя гарачыя дні не толькі хлебаробы, але і работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях хвалююцца за лёс ураджаю. Калі аграрыі прыкладаюць усе намаганні, каб хутчэй і без страт убраць вырашчанае, то выратавальнікі — не дапусціць пажараў і іншых надзвычайных сітуацый. Напрыканцы ліпеня інспекцыяй дзяржпажнагляду сумесна са спецыялістамі райсельгасхарча праведзены маніторынг сельскагаспадарчых аб’ектаў раёна, у […]

Продолжить чтение

День Кубличского сельсовета

На мінулым тыдні прайшоў Дзень работы з насельніцтвам Кубліцкага сельсавета, падчас якога ўдзельнікі наведалі ўсе сацыяльныя аб’екты аграгарадка, пабывалі ў адміністрацыйным будынку і на мехдвары аднайменнага сельгаспрадпрыемства. На пасяджэнні ўдзельнікі мерапрыемства абмеркавалі шляхі вырашэння тых пытанняў, якія падымалі жыхары населеных пунктаў сельсавета падчас падворнага абходу членамі рабочых груп. Таксама ў гэты дзень прыём грамадзян па […]

Продолжить чтение

Обмолот участков граждан: что к чему?

Каб абмалот участкаў прыватнікаў праходзіў без залішніх перагонаў тэхнікі, сельскімі выканаўчымі камітэтамі складзены спісы грамадзян, якія вырошчваюць зерневыя, і перададзены ў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, якія і будуць арганізавана праводзіць абмалот па вёсках сельсавета. Прыватнікам давядзецца толькі паклапаціцца пра дастаўку зерня з участка непасрэдна да дому. Упраўленнем райсельгасхарча распрацаваны расцэнкі, згодна якіх абмалот адной соткі складзе сёлета […]

Продолжить чтение

Литургия вселенского масштаба. Ушачане приняли участие в праздновании 1025-летия Крещения Руси

Ноччу, 29 ліпеня, вернікі Ушацкага раёна адправіліся ў сталіцу, каб прыняць удзел у святкаванні 1025-годдзя Хрышчэння Русі. Аб тым, як праходзіла гэтая паездка, якія ўражанні засталіся ва ўшачан ад наведання святочнага дзейства, расказаў нам адзін з яго ўдзельнікаў, паслушнік храма Мінадоры, Мітрадоры і Німфадоры Арцём Усцін: – Трэба сказаць, што Хрышчэнне Русі – не проста […]

Продолжить чтение

Где сдать овощи? или Почему в приёмно-заготовительном пункте г.п.Ушачи принимают только отборные огурцы?

На прыёмна-нарыхтоўчым пункце каапнарыхтпрама пазначана, што ён працуе з 8 гадзін, аднак трапіць у гандлёвую кропку ў названы час можна незаўсёды. Вось і ў сераду, 31 ліпеня, той, хто прыйшоў сюды з самай раніцы, быў вымушаны “пацалаваць замок” і вярнуцца дадому або выседжваць час ля суседняй бытоўкі ў чаканні адкрыцця пункта. З такой праблемай сутыкаюся […]

Продолжить чтение

Отряд неравнодушных, или Милиции есть кому помогать!

Не будзе перабольшваннем сказаць, што даволі значную дапамогу работнікам міліцыі ў ахове грамадскага парадку аказваюць добраахвотныя дружыны. Такое супрацоўніцтва было заснавана яшчэ ў савецкі час, паступова развівалася і мацнела — і вельмі добра, што гэтая карысная традыцыя захоўваецца да сённяшніх дзён. Дзейнасць добраахвотных дружын, як і некаторых іншых грамадскіх фарміраванняў, рэгламентуецца Законам Рэспублікі Беларусь «Аб […]

Продолжить чтение

Возгорание автомобиля произошло в самом центре г.п.Ушачи

Учора, каля 8 гадзін раніцы, у самым цэнтры гарпасёлка, на вуліцы Савецкай загарэўся прыватны аўтамабіль. Найбольш верагоднымі прычынамі ўзгарання супрацоўнікі Ушацкага райаддзела МНС называюць кароткае замыканне электраправодкі або трапленне бензіну на гарачыя часткі рухавіка. Прыбыўшы на месца здарэння пажарны каравул у складзе дзвюх адзінак спецыялізаванай тэхнікі хутка ліквідаваў узгаранне ў маторным адсеку, выратаваўшы аўтамабіль ад […]

Продолжить чтение